Бібліятэкар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Бібліятэкар — адмысловец у зьбіраньні, адборы, пашырэньні, разьмяшчэньні ды захоўваньні кнігазбораў, які забясьпечвае імі чытачоў бібліятэкі. Ягоная праца ўлучае:

  1. утварэньне, пашырэньне ды захоўваньне ўпарадкаванага збору друкаваных выданьняў ды іх лічбавых відэа- і гуказапісаў;
  2. адбор і параду ў набыцьці кнігаў ды іх лічбавых відэа- і гуказапісаў;
  3. разьмеркаваньне ды складаньне сьпісу прыналежнасьцяў кнігасховішча;
  4. вядзеньне бібліятэчнага запазычаньня ды міжбібліятэчнага пазычаньня;
  5. атрыманьне й выдачу зьвестак прадпрыемствам аб кнігазборах;
  6. дасьледаваньне, агляд ды зьмену паслугаў кнігасховішча чытачам;
  7. распрацоўку ды выкананьне прыёмаў захоўваньня, разьмяшчэньня, разьмеркаваньня ды пошуку зьвестак;
  8. падрыхтоўка кнігазнаўчых працаў ды справаздачаў;
  9. пошук для чытачоў спасылак на друкаваныя выданьні[1].

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ Накід азначэньняў(анг.) Міжнароднае ўпарадкаванае разьмеркаваньне заняткаў. Міжнародная арганізацыя працы (9 ліпеня 2009). Праверана 7 верасьня 2011 г.