Біблія і гомасэксуалізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Біблія згадвае гомасэксуалізм некалькі разоў як у Старым, так і ў Новым Запаветах. Цягам многіх стагодзьдзяў рэлігіі, заснаваныя на Бібліі, — юдаізм і хрысьціянства, разглядалі гомасэксуальныя зносіны як грэх. У цяперашні час існуюць навуковыя рознагалосьсі наконт аэцнкі Бібліяй гомасэксуальнасьці, заснаваныя на пытаньнях дакладнасьці перакладаў Бібліі, культурна-гістарычнага кантэксту і пэўных інтэрпрэтацыяў тэкстаў.

Далей прыведзеныя цытаты зь Бібліі, якія зьяўляюцца прадметам навуковых дыскусіяў па тэме.

Стары Запавет[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стварэньне чалавека[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У аповедзе пра стварэньне чалавека (Быцьцё, 1:27—28):

І стварыў Бог чалавека паводле вобразу Свайго, паводле вобразу Божага стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў іх.

І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: пладзецеся і множцеся, і напаўняйце зямлю і валодайце ёю…

Хам і Ной[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя глуму Хама над сваім бацькам Ноем (Быцьцё, 9:20—27), на думку шэрагу багасловаў, утрымлівае прымёк на нейкія сэксуальныя дзеяньні.

Ной пачаў урабляць зямлю і пасадзіў вінаграднік;

і выпіў ён віна, і ап’янеў, і ляжаў голы ў намёце сваім.

І бачыў Хам, бацька Ханаанаў, сарамату бацькі свайго і, выйшаўшы, расказаў двум братам сваім.

А Сім і Яфэт узялі вопратку і, паклаўшы яе на плечы свае, пайшлі адвярнуўшыся і накрылі галізну бацькі свайго; твары іх былі абернуты назад, і яны ня бачылі сараматы бацькі свайго…

Садом і Гамора[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Садом і Гамора
«Зьнішчэньне Садома і Гаморы». Джон Мартын, 1852

Аповед пра грэх жыхароў Садома і Гаморы і вынішчэньне гэтых местаў зьмешчанае ў тэксьце кнігі Быцьця, 19:4-11. Гэты аповед зьяўляецца адным з найбольш частых аргумэнтаў супраць гомасэксуальных адносінаў і, адначасна, выклікае разнастайныя супярэчнасьці і спрэчкі.

Яшчэ ня леглі яны спаць, як гарадзкія жыхары, Садомцы, ад маладога да старога, увесь люд з усіх канцоў горада, абступілі дом

і выклікалі Лота і казалі яму: дзе людзі, якія прыйшлі да цябе нанач? выведзі іх да нас; мы спазнаем іх.

Лот выйшаў да іх да ўваходу і замкнуў за сабою дзьверы,

і сказаў: братове мае, не рабеце ліхога;

вось, у мяне дзьве дачкі, якія не спазналі мужчыны; лепей я выведу іх да вас, рабеце зь імі, што вам заўгодна; толькі людзям гэтым не рабеце нічога, бо яны прыйшлі пад дах дома майго…

Запаветы кнігі Лявіт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 18 разьдзеле кнігі Лявіт пералічаныя забароны на сэксуальныя дзеяньні, якія ў Бібліі прылічаныя да «мярзотаў» (вершы 22, 26-27, 29) і «агідных завядзёнак» (вершы 30, 23): інцэст і заафілію, сужэнскую здраду, сэксуальныя зносіны падчас аплаваў, пасьвячэньне дзяцей Малоху. У гэтым жа сьпісе, паводле традыцыйных перакладаў, знаходзіцца і садамія.

Не кладзіся з мужчынам, як з жанчынаю: гэта мярзота.

І ні зь якім быдлам не кладзіся, каб выліць семя і апаганіцца ад яго; і жанчына не павінна станавіцца перад быдлам дзеля спалукі зь ім: гэта брыдота.

Далей у разьдзеле 20 пазначанае пакараньне за парушэньне гэтых і іншых забаронаў сьмерцю. У іх ліку згадваюцца пералюб (10 верш), інцэст між блізкімі сваякамі (11, 12, 14, 17 вершы), садамія (13), заафілія (15, 16) і сэксуальныя зносіны падчас аплаваў.

Калі хто ляжа з мужчынам, як з жанчынаю, дык абодва яны ўчынілі гідоту; хай будуць аддадзены сьмерці, кроў іхняя на іх…

Гіва Веньямінава[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У аповедзе 19 разьдзелу кнігі Судзьдзяў апісаная гісторыя, вельмі падобная да гісторыі Садома й Гаморы. Нейкі лявіт са сваёй рабыняй апынуўся ў чужым месьце (Гіве Веньямінавай), дзе іх гасьцінна прымае адзін з жыхароў. Аднак іншыя месьцічы намагаюцца зьдзейсьніць над госьцем сэксуальны глум.

Калі яны разьвесялілі сэрцы свае, вось, жыхары горада, людзі распусныя, атачылі дом, стукаліся ў дзьверы і казалі старому, гаспадару дома: выведзі чалавека, які ўвайшоў у дом твой, мы спазнаем яго…

Давід і Ёнатан[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Давід і Ёнатан, «La Somme le Roy», 1290; Фрагмэнт ілюстрацыі манускрыпту; Брытанскі музэй

Гісторыя сяброўства Давіда і Ёнатана, якая зьмешчаная ў тэкстах 1-й кнігі Царстваў, традыцыйна разглядаецца як біблійны прыклад мужчынскага сяброўства і сяброўскай любові. У апошнія дзесяцігодзьдзі XX стагодзьдзя шэраг дасьледнікаў вылучылі розныя інтэрпрэтацыі таго, што аповед пра блізкасьць між Давідам і Ёнатанам сьведчуць пра аднаполае каханьне між імі.

Калі закончыў Давід гутарку з Саўлам, душа Ёнатана прыляпілася да душы ягонай, і палюбіў яго Ёнатан, як сваю душу…

Новы Запавет[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]