Бізантый

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Біза́нтый (па-грэцку: Βυζάντιον, па-лацінску: Byzantium) — старажытны горад, заснаваны каляністамі з грэцкага горада Мэгары ў 661 да н. э. на эўрапейскім беразе паўднёвага канца праліва Басфор, насупраць Халкідона, калёніі мэгарцаў на азіяцкім беразе. Назву горад атрымаў ад імя Біза, кіраўніка мэгарскіх пасяленцаў.

Дзякуючы выгаднаму становішчу горад пасьпяхова разьвіваўся, але ў канцы 2 ст. Бізантый быў цалкам разбураны імпэратарам Сэптыміем Сэвэрам (193—211) за падтрымку няўдалага суперніка Сэптымія, Песцэнія Нігера.

Да 4 ст. Бізантый так і ня здолеў аднавіцца і быў нязначным паселішчам. Пасьля сваёй перамогі над імпэратарам Усходу Ліцыніям і абьяднаньня краіны, імпэратар Канстантын Вялікі 8 лістапада 324 заснаваў на месцы Бізантыя новую сталіцу Рымскай імпэрыі — Канстантынопаль.