Білон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Білон (па-француску: billon срэбра слабой пробы) - сплаў срэбра і медзі, у якім перавышае медзь.

Гэты сплаў выкарыстоўваўся для біцьця манэт яшчэ з часоў Старажытнай Грэцыі й Старажытнага Рыму. Манэты зь білону біліся, каб скараціць выдаткі, калі выраб манэты каштаваў болей, за намінал.

У сярэдзіне 17 стагодзьдзя міліёны білонных салідаў запаланілі эканоміку Рэчы Паспалітай. Іх выбівалі швэды на рыскай і эблёнгскай мынцы для падрыву эканомікі Кароны і Літвы.

Цяперака білонам часта наўпрост называюць манэты са слабым срэбрам.