Білінгвізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Білінгві́зм або двухмо́ўе (ад лац. bi «двойчы» і лац. lingua «мова») — папераменнае карыстаньне дзьвюма мовамі. Калі ва ўжытку знаходзяцца тры й больш моваў, прынята гаварыць пра шматмоўе або полілінгвізм[1].

Білінгвізм як складаная зьява дасьледуецца ў розных аспэктах, зь якіх асноўныя: псыхалягічны, пэдагагічны, сацыялінгвістычны. Псыхалягічны аспэкт двухмоўя зьвязаны з асаблівасьцямі псыхалягічнага складу індывіда, зь яго разумовымі здольнасьцямі, эмацыянальнай прыстасаванасьцю, з праблемай пераключэньня з аднаго моўнага кода на другі. Пэдагагічны бок білінгвізму закранае розныя аспэкты навучаньня другой мовы, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засваеньня другой. Сацыялінгвістычны аспэкт двухмоўя ахоплівае кола пытаньняў, зьвязаных з вывучэньнем адносінаў «білінгвізм — грамадзтва», такіх як: сфэра выкарыстаньня першай і другой мовы; ступень авалодваньня мовамі; разьмеркаваньне камунікацыйных функцыяў паміж мовамі; кантынгент ахопленых двухмоўем чальцоў соцыюму і шырыня выкарыстаньня другой мовы, сьвядомае ўмяшаньне грамадзтва ў моўныя працэсы і г. д.

Пры фармаваньні двухмоўя з блізкароднасных моваў, і пры нізкай моўнай кампэтэнтнасьці білінгва (носьбіта дзьвюх моваў), можа ўзьнікаць моўная інтэрфэрэнцыя.

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. пражываньне ў дзяржаве, дзе родная мова не зьяўляецца пануючай;
  2. зацікаўленасьць у замежнай мове;
  3. неабходнасьць засвоіць другую мову дзеля справы, збору зьвестак або забавы;
  4. навучаньне ў замежнай мове;
  5. перасяленьне ў краіну, дзе мясцовая мова шануецца ня больш за родную;
  6. выхаваньне за мяжой у грамадзе з роднаю моваю;
  7. пражываньне ў памежжы аднолькава шанаваных моваў;
  8. ужываньне бацькамі розных моваў або мовы адрознай ад мовы грамады;
  9. частыя ўзаеміны ў грамадзе на розных мовах пры аднолькавай іх шанаванасьці;
  10. засваеньне другой мовы адным з бацькоў;
  11. вывучэньне мовы тэкстаў, шанаваных у сваім веравызнаньні;
  12. шлюб з асобаю, у сям’і якой родная мова не ўжываецца.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Энцыклапедыя «Беларуская мова», 1994. С.174.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Білінгвізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў