Біл Гэйтс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Біл Гэйтс
Bill Gates
Bill Gates in Poland cropped.jpg
Біл Гэйтс
Нарадзіўся 28 кастрычніка 1955 (56 гадоў)
Сіетл, ЗША
Грамадзянства ЗША
Навуковая сфэра інфарматыка, бізнэс
Месца працы Microsoft Corporation
Альма-матэр Гарвардзкі ўнівэрсытэт
www.microsoft.com

Ўільям Генры Гэйтс ІІІ (па-ангельску: William Henry Gates III, нар. 28 кастрычніка 1955 году ў Сіетле) — амэрыканскі прадпрымальнік, адзін з кіраўнікоў Фонда Біла і Мэлінды Гэйтс. З 1996 да 2007 году быў самым багатым чалавекам на Зямлі па вэрсіі часопіса Форбс. У наш час яго багацьце складае прыкладна 58 млрд даляраў ЗША.

Разам з Полам Аленам зьяўляецца заснавальнікам карпарацыі Microsoft, пасаду прэзыдэнта якой Гэйтс пакінуў у чэрвені 2008 году.

[рэдагаваць] Біяграфія

Біл Гэйтс нарадзіўся ў Сіетле (ЗША), у сям’і адваката Ўільяма Генры Гэйтса ІІ і ўдзельніка савету дырэктараў First Interstate Bank, Pacific Northwest Bell і нацыянальнага савета United Way Мэры Максвэл Гэйтс.

Гэйтс вучыўся ў прывілеяванай школе Сіетлу, дзе атрымаў магчымасьць навучыцца праграмаваньню на мінікампутары, па астатніх прадметах Гэйтс меў невысокія адзнакі. У канцы навучаньня ў пачатковай школе дрэнныя паводзіны Гэйтса ўсхвалявалі бацькоў і настаўнікаў так моцна, што яму давялося наведаць псыхіятра.

У 1973 годзе ён паступіў у Гарвардзкі ўнівэрсытэт, але быў выключаны праз два гады. Пасьля гэтага Гэйтс пачаў займацца выключна стварэньнем праграмнага забесьпячэньня. У гэтым жа годзе сумесна з Аленам Гэйтс заснаваў кампутарную кампанію Micro-Soft, якая потым пачала называцца Microsoft Corporation.

1 студзеня 1994 году Гэйтс ажаніўся з Мэліндай Фрэнч. Яны маюць трох дзяцей — Джэніфэр Катрын, Роры Джона і Фібі Адэль.

У 1998 годзе Біл Гэйтс падаў у адстаўку з пасады прэзыдэнта карпарацыі Microsoft, у 2000 годзе і з пасады галоўнага выканаўчага дырэктара.

2 красавіка 2005 году Міністэрства замежных справаў Вялікабрытаніі абвясьціла аб узнагародзе Гэйтса тытулам Рыцага-Камандора Ордэна Брытанскай імпэрыі за яго ўнёсак у разьвіцьцё брытанскіх прадпрыемстваў і за яго высілкі па зьмяншэньні жабрацтва ў сьвеце.

У 2005 годзе Біл Гэйтс і яго жонка Мэлінда Гэйтс былі абвешчаны людзьмі году амэрыканскім часопісам Time.

З 7 чэрвеня 2007 году Гэйтс атрымаў пасьведчаньне аб сканчэньні Гарвардзкага ўніаэрсытэту.

7 студзеня 2008 году Біл Гэйтс абвясьціў аб сваім намеры сысьці з пасады кіраўніка карпарацыі Microsoft у ліпені 2008 году, заняўшыся выключна дабрачыннасьцю. Сышоўшы з пасады 27 чэрвеня 2008 году Гэйтс застаўся найбуйнейшым акцыянэрам Microsoft (8,7% акцыяў).

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Біл Гэйтссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах