Біма
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Біма Ружанскай сынагогі
Біма (на іўрыце: בימה), тэва (на іўрыце: תבה) — месца на ўзвышэньні ў цэнтры сынагогі, збудаванае ў форме намёту, альтанкі з балюстрадай або кратамі і балдахінам, ці ў форме каплічкі з дахам у форме купалу зь ліхтаром. Унутры знаходзіцца стол для чытаньня Торы і прарокаў. У сынагогах сяфардзкіх традыцыяў біма служыць таксама як катэдра, зь якое кантар чытае малітвы.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Біма — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў