Бірута
| Бірута | |
Леанард Ходзька «La Pologne historique...». Малюнак каля 1835—1837 |
|
| Дата сьмерці | 1382 |
|---|---|
| Месца сьмерці | Крэва |
| Муж | Кейстут |
| Дзеці | Вітаўт |
Бірута (? — сяр. жніўня 1382) — вялікая княгіня літоўская, жонка Кейстута.
Пра жыцьцё вялікай княгіні захавалася вельмі мала зьвестак.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Паходжаньне яе няпэўнае[1]. Паводле зьвестак Хронікі Быхаўца, якія большасьцю дасьледнікаў разглядаюцца як мітычныя[1], паходзіла з Палангі ў Жамойці:
|
Пэўнай зьяўляецца толькі тая інфармацыя, што яна належала да дробнага баярскага або нават простага люду[1].
Паводле гэтай жа крыніцы, Кейстут пабачыў дзяўчыну ў Паланзе, закахаўся і прымусам узяў у жонку.
|
Шлюб паміж вялікім князем і Бірутай адбыўся толькі па сьмерці Гедзіміна, не раней за 1342 рок.
У часе змаганьня за ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім паміж Кейстутам і ягоным пляменьнікам Ягайлам (1382) знаходзілася спачатку ў Горадні, пазьней у Берасьці, дзе вытрымала аблогу свайго заця мазавецкага князя Януша. Пасьля паразы мужа разам зь дзецьмі — у зняволеньні ў Крэўскім замку.
Згодна з крыжацкімі хронікамі, на загад Ягайлы і Скіргайлы яе ўтапілі. Адначасна ў якасьці помсты за закатаванага Кейстутам Вайдылу павесілі ейнага дзядзьку Відымонта[1].
Сярод нашчадкаў, якіх Бірута нарадзіла Кейстуту, — Вітаўт, будучы вялікі князь літоўскі.
[рэдагаваць] Памяць
У сучаснай Летуве вялікая княгіня Бірута (па-летувіску: Birutė) лічыцца адной з найбольш папулярных асобаў. Да яе ставяцца як да сымбаля жаноцкасьці.
У цэнтры Палангі знаходзіцца скульптурная выява Біруты, ёй прысьвячаецца шэраг літаратурных твораў, існуе шмат легендаў.
Паводле аднаго з паданьняў, вялікую княгіню пахавалі на гары ў Паланзе[2], якая цяпер носіць ейнае імя. У 1869 тамака збудавалі невялікую капліцу.
[рэдагаваць] Галерэя
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b c d Аляксей Шаланда. Бірута // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 333.
- ^ Ян Чачот. Спевы пра даўніх ліцьвінаў // «Ад Лiдскiх муроў» № 6, 2003.
[рэдагаваць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.