Бітбоксінг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Бітбокс»)

Бітбоксінг (па-ангельску: Beatboxing) — гэта мастацтва стварэньня бітаў, рытмаў і мэлёдый пры дапамозе чалавечага рота. Сучасная тэхніка бітбоксінга ўключае таксама і мноства іншых абласьцей. Вакальная пэркусія гіп-гоп культуры.

Вынаходнікам бітбоксінга лічыцца Даг Фрэш (па-ангельску: Doug E. Fresh), аднак аналягічная тэхніка выкарыстоўвалася і раней (напрыклад, у мультфільме 1968 года «Шпіёнскі запал»). Назоў пайшоў ад перайманьня гукаў драм-машынаў (па-ангельску: drum machine), першыя зь якіх былі вядомыя як «beatboxes».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бітбоксінг зьявіўся ў Нью-Ёрку і распаўсюдзіўся па ўсім сьвеце. Сёньня бітбоксінг перажывае другое нараджэньне. Першынцамі бітбоксінга былі Даг Фрэш, Біз Маркі (па-ангельску: Biz Markie) і Баффі (па-ангельску: Buffy) з «Fat Boys». Тэрмін «бітбоксінг» паходзіць ад «бітбоксаў» — драм-машын першага пакаленьня.

1980-я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гэты час бітбоксінг займаў трывалыя пазыцыі. Магчыма, яго першым запісам варта лічыць «La Di Da Di» Doug’а E. Fresh’а і Slick’а Rick’а. Калі «Fat Boys», сталыя ўскосным чыньнікам зьяўленьня слова «phat», трапнага пазначэньня «агульнай каманднай вагі», запісалі «Stick Em», рэп-кам’юніты і ўсе астатнія адсьвяткавалі нараджэньне «цяжкага» вакальнага стылю Buffy. Нават сёньня, калі людзі высьмейваюць бітбоксінг, яны імітуюць нябожчыка Buffy, пыхкаючы і шумна выдыхаючы паветра ў далоні. Значны ўклад у справу распаўсюджваньня бітбоксінга аказалі фільмы «Fat Boys», асабліва «The Disorderlies».

Найболей яркія прадстаўнікі — гэта Gregg Nice, Ready Rock C з «Will Smith’s crew» і The Jock Box з калектыву «Skinny Boys crew» (Худыя Хлопцы).

1990-я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы 1990-х бітбоксінг разам з брэйкінгам скаціўся ніжэй андэграўнду. Ён знаходзіўся ў запусценьні аж да выпуску «Make the Music 2000» Rahzel’я «the Godfather of Noyze» — першага сучаснага бітбоксінг-альбома. Яго назоў адсылае нас да «Make the Music With Your Mouth», аднаму зь першых бітбоксінг-трэкаў, запісанаму хіп-хіп прыкалістам Biz’ам Markie. Аднойчы на тэлеканале MTV зьявілася відэа Rahzel «Just a Friend», у якім ён казаў: «Дзяўчынка, у цябе ёсьць тое, што мне трэба, але ты сказала, што ён усяго толькі сябар, усяго толькі сябар… О, дзетка, у цябе, у цябе ёсьць тое, што мне трэба…». Так Rahzel спрабаваў забясьпечыць сабе камэрцыйны посьпех.

2000-я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2002 годзе брытанскі бітбоксер Alex Tew aka A-Plus заснаваў найбуйнейшую інтэрактыўную бітбоксінг-супольнасць. Гэты сайт згуляў важную ролю ў нядаўнім адраджэньні бітбоксінга: ён прамаўтаваў мастацтва ў Інтэрнэце і арганізаваў першы Збор Бітбоксераў (Human Beatbox Convention), які адбыўся ў красавіку 2003 г. Галоўным на HumanBeatbox.com зьяўляецца наяўнасьць форумаў, дзе бітбоксеры і небітбоксеры дзеляцца думкамі аб мастацтве імітацыі гукаў.

Асаблівасьці бітбоксінга[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бітбоксінг зьвязаны з мастацтвам стварэньня бітаў, рытмаў і мэлёдый пры дапамозе чалавечага рота. Аднак ён таксама можа ўключаць сьпеў, вакальны скрэчынг, імітацыю працы з круцёлкамі, гукаў духавых прылад, струн і шмат іншага.

Словы «бітбоксінг», «вакальная пэркусія» і «мультывакальнасьць» (анг. multivocalism) часта выкарыстоўваюцца як замена адзін другому, але гэта не так: раней, ды і цяпер, у розных школ бітбоксінга былі розныя тэхнікі і рэпэртуары рытмаў — адгэтуль і розныя назовы.

Вакальная пэркусія ў большасьці выпадкаў асацыюецца з групамі а-капэла, у то час як «бітбоксінг» і «human beatbox» — тэрміны, зьвязаныя з гіп-гопам або іншымі гарадзкімі музычнымі стылямі. Мультывакальнасьць — адносна новы тэрмін, уведзены брытанцам Killa Kela для пазначэньня калектыўнага выкарыстаньня бітбоксінга, сьпеваў, гукавой імітацыі і наогул усяго музычнага, што можа рабіць вакал.

Тэрміналёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Часта можна сустрэць такія тэрміны як beatboxing, vocal percussion і multivocalism, але гэтыя назвы выкарыстоўваюцца, каб падкрэсьліць нейкія асаблівасьці ў тэхніцы выкананьня, рытме і г. д.. Тэрміны beatbox або human beatbox выкарыстоўваюцца, калі кажуць аб гіп-гопе, або аб іншых урбан стылях музыкі. Тэрмін «вакальная пэркусія» найбольш выкарыстоўваецца, калі ёсьць згадваньне пра а-капэлы. Пра multivocalism успамінаюць, падкрэсьліваючы сумесную імітацыю вакалу і гукаў музычных прылад.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]