Бітва экстрасэнсаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Бітва экстрасэнсаў» — тэлешоў расейскага тэлеканала ТНТ і аналягічнае ўкраінскага СТБ, зьнятыя ў фармаце брытанскага тэлешоў Psychic Challenge. Падобныя праграмы паказваюць у Ізраілі (рэаліці «Коах» — «Сіла») і Баўгарыі («Празорцы»). Выйшла ў этэр 25 лютага 2007 году. На сьнежань 2009 году зьнята восем сэзонаў гэтага шоў.

Расейская вэрсія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадусар Марыя Шайкевіч з удзельнікам восьмага сэзону Валексам

Прадусар: Марыя Шайкевіч

Рэжысэры-пастаноўшчыкі праекту:

  • Хведар Торстэнсэн (1—5 сэзоны)
  • Вольга Шмід (1—5 сэзоны)
  • Алег Чавурс (6—7 сэзоны)

Вядучыя праграмы:

Што за гэтай шырмай? — сэнс першага выпрабаваньня

Адбор удзельнікаў тэлешоў праводзіцца на падставе праверкі іх магчымасьцяў: прэтэндэнтам прапаноўваецца адказаць, што хаваецца за непранікальнай шырмай або ў скрыні, накрытай тканьню.

Па выніках гэтага тэсту выбіраюць 30—40 удзельнікаў, якія паказалі найлепшы вынік. Затым ім трэба мінуць наступнае выпрабаваньне — выкарыстоўваючы свае экстраардынарныя здольнасьці, з адной спробы знайсьці чалавека ў адным з 30 аб’ектаў (аўтамабіляў, шафаў, куфараў і г.д.). Удзельнікамі Бітвы становяцца 8—10 экстрасэнсаў зь ліку тых, хто лепш іншых зладзіўся з заданьнямі адборачнага туру.

Кожны этап Бітвы складаецца з трох (апошні — з двух) заданьняў. Як правіла, першае заданьне зьвязана з пошукам чалавека з вызначанымі парамэтрамі сярод некалькіх людзей, гэтым парамэтрам не адпаведныя. Так, экстрасэнсам было прапанавана паказаць, хто з тых, што сядзяць перад імі мужчынаў служыў у войску (2 сэзон), ня мае ўласнага жыльля (4 сэзон), адбываў пакараньне ў месцах зняволеньня (3 сэзон). Другое заданьне зьвязана зь месцам, на якое прывозяць экстрасэнсаў і пра якое яны павінны распавесьці ўсё, што змаглі адчуць. Трэцяе заданьне лічыцца самым складаным, яно зьвязана з пэўнай трагедыяй пэўных людзей, якія зьвярнуліся за дапамогай у праграму. Удзельнікаў просяць распавесьці аб блізкіх тых, хто просіць аб дапамозе, пра іх сёньняшняе месцазнаходжаньне, чыньніках сьмерці, пра вызначаныя падрабязнасьці згубы.

Сувядучымі Міхаіла Парэчанкава зьяўляюцца «скептыкі» — ілюзіяністы браты Сафронавы Ільля, Сяргей і Андрэй, а таксама псыхіятар-крыміналіст Міхаіл Вінаградаў, які ўжо больш 40 гадоў вывучае людзей з паранармальнымі здольнасьцямі. Акрамя гэтага праграму дапамагаюць весьці вядомыя тэлевядучыя і зоркі шоў-бізнэсу — Лера Кудраўцава, Ксенія Барадзіна і інш. У той час як вядучы знаходзіцца падчас выпрабаваньня побач з экстрасэнсамі, за маніторамі ў суседнім памяшканьні або на некаторым аддаленьні ад месца правядзеньня выпрабаваньня знаходзяцца «скептыкі» або хтосьці з сваякоў людзей, чыя сытуацыя ў дадзены момант зьяўляецца прадметам разгляду.

Пасьля сканчэньня ўсіх трох выпрабаваньняў склікаецца Рада журы, якая складаецца зь вядучых або ўдзельнікаў выпрабаваньняў, а таксама Міхаіла Парэчанкава. Журы абмяркоўвае тое, як экстрасэнсы зладзіліся са сваімі заданьнямі, і прымае рашэньне аб тым, хто з удзельнікаў стаў лепшым, а хто — горшым на гэтым тыдні. Удзельнік, які паказаў, па меркаваньні Журы, найгоршыя вынікі на гэтым тыдні, зь Бітвы выбывае. У выпадку, калі Рада Журы ня можа прыйсьці да адзінага меркаваньня, усе ўдзельнікі пераходзяць у наступны тур, але гэта хутчэй выключэньне з правілаў.

Удзельнікі расейскай вэрсіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнікі першага сэзону[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Натальля Варотнікава (Тула, Расея)
  • Сьвятлана Праскурнякова
  • Пётар Собалеў
  • Натальля Насачова
  • Кама Арэф'ева
  • Дар'я Міронава
  • Арына Еўдакімава
  • Алена Арлова
  • Аляксандар Новікаў

Удзельнікі другога сэзону[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зуліхад «Зулія» Раджабава (Масква, РФ)
  • Валянціна Нікіценка
  • Андрэй Сенін
  • Эма — Эмануэль Герчэс
  • Леанід Канавалаў
  • Фарыда Шайхі (Масква, РФ)
  • Андрэй Зацеяў
  • Максім Варатнікоў (Тула, РФ)

Удзельнікі трэцяга сэзону[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнікі чацьвёртага сэзону[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнікі пятага сэзону[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнікі шостага сэзону[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнікі сёмага сэзону[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 сакавіка 2009 году пачаліся здымкі першага адборачнага туру. 22 сакавіка яны завяршыліся. Было адабрана 13 удзельнікаў.

Гэты сэзон стаў міжнародным, былі праведзеныя кастынгі-адборы ў рэспубліках СНД, былі запрошаныя экстрасэнсы з Баўгарыі (пераможца Сафійскага турніру экстрасэнсаў «Празорцы») і Нямеччыны (сышла пасьля другога выпрабаваньня па сямейных акалічнасьцях).

25 сакавіка рашэньнем прадусара з 13-ці выдалены 5 чалавек і ўведзена з 6-га адбору Ілона Навасёлава. Удзельнікі зь Менску майстар кіко і цыгун Валекс і варажбітка Гала трапілі ў 13-ку, але не былі зацьверджаны прадусарам. Так стала 9 удзельнікаў.

Удзельнікі восьмага сэзону[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Новы вядучы праграмы: Марат Башараў.

Удзельнікі дзявятага сэзону[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Натальля Банцеева (Санкт-Пецярбург, РФ)
  • Нона Гідзіран (Армэнія)
  • Валянцін Дзівін (Масква)
  • Ільміра Дзербенцава
  • Флюра Шафікава
  • Юры Іспар'янць
  • Сяргей Харкоў
  • Юры Аленін
  • Галіна Аўчыньнікава

Удзельнікі дзясятага сэзону[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Магсэн Нарузі
  • Алена Люлякова
  • Тацьцяна Караганава
  • Аляксей Педзін
  • Юлія Карнеева
  • Вера Сартакова
  • Ліля Мартынава
  • Джаміля Саціева
  • Канстанцін Ямпольскі
  • Ганна Шуцянкова

Удзельнікі адіннаццатага сэзону[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Віталь Ґіберт (Санкт-Пецярбург)
  • Вікторыя Субота
  • Улад Кадоні
  • Аніка Сакольская
  • Дзьмітры Троіцкі
  • Ірына Кузьняцова
  • Маргарыта Корсун
  • Ольга Сядова
  • Іна Чудзінава
  • Паліна Падольская

Удзельнікі дванаццатага сэзону[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Алена Ясевіч (Санкт-Пецярбург)
  • Анатоль Ледзянёў
  • Вікторыя Камахіна
  • Роза Люлякова
  • Тудэў
  • Алія Салімава
  • Ільля Обухаў
  • Аляксей Рышын
  • Андрэй Батоеў
  • Уладзімер Сарокін

Удзельнікі транаццатага сэзону[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дзьмітры Волхаў (Жукоўскі, Маскоўская вобласьць)
  • Алена Галунова (Навасыбірск)
  • Сўамі Віт Мано Чываса (Мічыган, ЗША)
  • Фаціма Хадуева (Дагестан)
  • Валянціна Сярдзюк (Кіеў, Украіна)
  • Аляксей Педзін (Масква)
  • Мустафа Амін Зэкі (Гіза, Эгіпет)
  • Алена Эліадзэ (Тбілісі, Грузія)
  • Габрыель Панян (Італія)
  • Ксенія Ражыкава (Масква)
  • Людміла Давыдзенка (Таганрог, Растоўская вобласьць)
  • Міхаіл Неўскі (Масква)

Удзельнікі чатырнаццатага сэзону[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Аляксандар Шэпс (Самара)
  • Мэрылін Кэро (Таллін, Эстонія)
  • Дзяніс Глінштэйн (Екатэрынбург)
  • Кацярына Рыжыкава (Масква)
  • Фраў Ротэр (Штутгарт, Нямеччына)
  • Надзіра Азаматава (Ташкент, Узбэкістан)
  • Аброр Усманаў (Ташкент, Узбэкістан)
  • Анар Абдулаеў (Баку, Азэрбайджан)
  • Алена Сьмелава (Тула, Расея)
  • Тамара Гагуа (Сухумі, Грузія)
  • Тодар Тодараў (Сафія, Баўгарыя)
  • Айрат Хазэеў (Казань, Расея)

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У фінале трэцяга сэзону ўдзельнічала ня тры чалавекі, як звычайна, а чатыры. Журы не змагло перад фіналам абраць ні найгоршага, ні найлепшага ўдзельнікаў, тым самым даўшы права тэлегледачам абраць пераможца з чатырох удзельнікаў.
  • Ілона Навасёлава, удзельніца сёмага сэзону, таксама прымала ўдзел у адборы да шостага сэзону, і прайшла, але ў апошні момант адмовілася.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «America's Psychic Challenge(en)» — аналягічнае шоў у ЗША
  • Фонд Джэймса Рэндзі праводзіць конкурс з прызам у 1 000 000 $ таму, хто пацьвердзіць паранармальныя здольнасьці. Конкурс трансьляваўся ў жывым этэры ў 1989 годзе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]