Бітва на Марне (1914)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бітва на Марне (1914)
Battle of the Marne - Map.jpg
Дата: 5 верасьня12 верасьня 1914
Месца: рака Марна каля Парыжа
Вынік: стратэгічная перамога саюзьнікаў
Супернікі
Сьцяг Францыі Францыя
Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікая Брытанія
Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935)Нямецкая Імпэрыя
Камандуючыя
Сьцяг Францыі Жозэф Жоффр
Сьцяг Вялікабрытаніі Джон Фрэнч
Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935)Хэльмут Мольтке,
Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935)Карл вон Бюлоў,
Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935)Аляксандр фон Клюк
Колькасьць
1 071 000 1 485 000
Страты
263 000:
Францыя — 250 000 (80 000 забітымі), Вялікая Брытанія - 13 000 (1 700 забітымі)
250 000

Бітва на Марне (цуд на Марне, 1-я Бітва на Марне) (5 верасьня12 верасьня 1914) — вялікая бітва між нямецкімі й англа-францускімі войскамі на рацэ Марна пад час Першай Сусьветнай вайны, якая скончылася паразай немцаў. У выніку бітвы быў сарваны плян наступу нямецкацй арміі, які арыентаваўся на хуткую перамогу на Заходнім фронце і вываду Францыі з вайны.

Пасьля няўдалых для Антанты прагранічных баёў, паразы ў спробе стрымаць правае крыло нямецкай арміі на рэках Сомма і Ольса, француска-ангельскія войскі адышлі за раку Марна на ўсход ад Парыжу, у раён дзе канцэнтравалася новая 6 Армія гэн. Дж. Майноўры. Пад час сутычак з адыходзячым праціўнікам нямецкія 1 і 2 Арміі 30—31 жніўня вымушаны былі зьмяніць кірунак наступу і апынуліся на захадзе, а на ўсходзе ад Парыжу.

4 верасьня францускі камандуючы гэн. Жозэф Жоффр загадаў ударыць у правае крыло нямецкіх войскаў сіламі брытанскай арміі ды 5 i 6 францускай арміі. Нямецкае камандваньне (камандзір штабу Хэльмут Мольтке) дырэктываю ад 4 верасьня паставіла заданьне стварыць абарончы фронт сіламі 1 i 2 Арміі з мэтаю адбіцьця удару з захаду (ад Парыжу) і працягу наступальнай апэрацыі на поўдні і паўднёвым усходзе сіламі 3, 4 i 5 Армій. Але 3 верасьня 1 нямецкая армія перайшла Марну і вышла на згрупаваньне 2 Арміі, прымушаючы яе да перагрупаваньня на Ўсход, у выніку чаго між рэкамі Марна і Ольсе, застаўся толькі адзін корпус кавалерыі. На пачатку верасьня адносіна сіл на фронце ад Парыжа да Вэрдэна зьмяніўся на карысьць войск Антанты (56 дывізый пяхоты і 10 дывізыяў кавалерыі, 1082 тыс. жаўнераў, 2816 лёгкіх i 184 цяжкіх гармат), супраць нямецкіх (44 дывізыі пяхоты i 7 дывізыяў кавалерыі, 900 тыс. жаўнераў, 2928 лёгкіх i 436 цяжкіх гармат), пры гэтым на захадоднім аддрэзку фронту перавага была двукратная, бо французы ўзмацнілі сваё левае крыло, а немцы 26 жніўня зьнялі два корпусы з 2 i 3 армій з мэтаю перавозу іх ва Ўсходнюю Прусыю.

5 верасьня на рацэ Урк пачаліся баі на адцінку 6 францускай арміі, а 6 верасьня француска-ангельскія войскі перайшлі ў контратаку на цэлым фронце да Вэрдэна. Камандуючы 1 нямецкай арміі гэн. Аляксандр фон Клюк вымушаны быў 68 верасьня перакідваць усе свае сілы з ракі Марны на раку Урк з мэтаю затрымаць францускае войска. У выніку між 1 ды 2 нямецкімі арміямі паўстаў разрыў шырынёю 35—40 км, у якім ўварвалася 5 француская армія i брытанская армія. нямецкае камандваньне страціла кіраўніцтва войскам. Цяжкая сытуацыя на фронце 2 нямецкай арміі пагражала ёй акружэньнем і прымусіла яе камандуючага гэн. Карла фон Бюлава прыняць рашэньне 9 верасьня аб адыходзе яе правага крыла. Гэта прывяло, нягледзячы на наступ 9 верасьня 1,3 i 4 армій, да адыходу 1 Арміі, а потым і іншых нямецкіх армій, што 10 верасьня было зацьведжана нямецкім камандваньнем. Да 12 верасьня нямецкія войскі адцягнуліся на 65 км за раку Эна на лініі на ўсход ад мястэчка Рэймс.

15 верасьня, згодна з дырэктывай гэн. Жозэф Жоффра наступ быў затрыманы. Параза нямецкіх войскаў над ракою Марнаю прывяло да паразы нямецкага стратэгічнага пляну хуткай вайны на заходнім фронце.

Праз два месяцы зацятай барацьбы фронт усталяваўся ўздоўж падвойнай лініі акопаў, падзяляючы Францыю, ад Швайцарыі да каналу Ля Манш.

Бітва прызнана 17-тай пераломнай бітвай у гісторыі сьвету.

Другая бітва на Марне адбылася ў ліпені 1918.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бітва на Марне (1914)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў