Бітва на Нёмане
|
Бітва на Нёмане
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Польска-савецкая вайна
|
|||||||||
|
|||||||||
|
Супернікі
|
|||||||||
|
Камандуючыя
|
|||||||||
|
Колькасьць
|
|||||||||
| 97 000 | каля 100 000 | ||||||||
|
Страты
|
|||||||||
| 7000 | каля 40 000 | ||||||||
Бітва на Нёмане (па-польску: Bitwa nad Niemnem, па-расейску: Сражение на Немане) — апошняя значная бітва ў польска-савецкай вайне 1919—1920 гадоў. Працягвалася з 20 верасьня да 26 верасьня (некаторыя лічаць да 28 верасьня). Другая па значнасьці перамога польскага войска, пасьля Цуду пад Варшаваю, якая скончыла разгром Чырвонай Арміі Заходняга фронту і ў выніку прывяло да падпісаньня Рыскай мірнай дамовы (1921).
Зьмест |
[рэдагаваць] Плянаваньне
[рэдагаваць] Падрыхтоўка Тухачэўскага
26 жніўня Заходні фронт Міхаіла Тухачэўскага спыніўся на лініі рэк Нёман, Шчара і Сьвіслач. Сюды сьцягваліся савецкія рэзэрвы. За кароткі час былі адноўлены амаль усе дывізыі разьбітыя пад Варшаваю. Пад камандаю Тухачэўскага знаходзілася каля 73 тысяч жаўнераў і 220 гармат. Галоўнакамандуючы Чырвонай Арміяй Сяргей Камянеў, загадаў рыхтавацца да новага наступу.
Камандуючы Фронту зьбіраўся правесьці наступ сіламі трох армій, захапіць Беласток і Берасьце, а пасьля нанесьці удар у накірунку Любліна. Уары павінны былі наносіць: 3 Армія Ўладзіміра Лазарэвіча (шэсьць дывізый), 15 Армія Корка (чатыры дывізыі) і 16 Армія Салагуба (чатыры дывізыі).
Тухачэўскі разьлічваў таксама на дапамогу воска перакінутага з фінскага фронту.
[рэдагаваць] Растаноўка Чырвонага войска
- 3 Армія Уладзіміра Лазарэвіча (паўночнае крыло Заходняга Фронту)
- тры дывізыі (5, 6, 56 Стралковыя Дывізыі) занялі рубеж ад летувискай граніцы па Сьвіслач
- у рэзэрве знаходзіліся 2, 21 Стралковыя Дывізыі ды 33 Кубанская дывізыя
- 15 Армія Аўгуста Корка (цэнтр групіроўкі фронту)
- 11 і 16 Стралковыя Дывізыі па раке Сьвіслач
- рэзэрв стваралі 27 Стралковая Дывізыя і аддзелы «ВУАР»(ВОХР)
- 16 Армія Мікалая Салагуба
- 17 і 48 Стралковая Дывізыя занялі пазыцыі на поўдні ад Сьвілачы
- 8 і 10 Стралковыя дывізыі былі рэзэрвам Арміі.
- 4 Армія – (паўднёвае крыло Заходняга Фронту)
- 17 Дывізыя Кавалерыі ды 19, 55, 57 Сталковыя Дывізыі трымалі пінскі накірунак.
[рэдагаваць] Падрыхтоўка Польскага войска
10 верасьня ў Штабе Галоўнанкамандуючага ў Берасьці пры ўдзеле камандуючых 2 і 4 Армій Юзэф Пілсудскій прадставіў плян апэрацыі бітвы на Нёмане і Шчары.
На думку камандуючага патрэбны быў – удар ў кірунку Гародні і Ваўкавыску, каб зьвязаць асноўныя сілы бальшавікоў. Адначасова ўдарная група 2 Арміі мусіла шыбкім маршам прайсьці праз летусіскую тэрыторыю і выйсьці ў глыбокія тылы Чырвонай Арміі, якая загразьне ў баях на лініі Нёмана.
Загад ад 19 верасьня ўдакладніў заданьні армій, апэрацыйным групоўкам і асобным адзінкам. На правядзеньне апэрацыі былі вызначаны:
- 2 Армія гэн. Эдвард Рыдз-Сміглага ў складзе : 1 ДП Лег, 3 ДП Лег, 17 ДП, 21 Горная дывізыя, 22 Дывізыя Добраахвотнікаў, 1 Дывізыя Літоўска-Беларуская, 2 i 4 Брыгада Каваэлерыі, Групоўка Цяжкай артылерыі.
- 4 Армія гэн. Леанарда Скерскага ў складзе 11, 14, 15, 16ДП.
Абедзьве арміі налічвалі 67 тысяч жаўнераў і 432 гарматы.
[рэдагаваць] Растаноўка Войска Польскага
- 2 Армія Рыдза-Сімглага
- левае крыло арміі – паўночная ўдарная група - 1 Дывізыя Пяхоты Легіёнаў і 1 дывізыя Літоўска-Беларуская, а таксама 2 і 4 Брыгада Кавалерыі павінны былі правесьці атаку па асі Сейны – Друскенікі, прабіцца на тэрыторыю Летувы, а пасьля, выкарыстоўваючы наступ галоўных сілаў на гарадзенскім накірунку,рушыць на Ліду.
- 17 Дывізыя пяхоты абараняла Сувальшчыну перад магчымай атакаю летувіскага войска
- цэнтр 2 Арміі: 21 і 22 дывізыі узмоцненыя Групоўкаю Цяжкай Артылерыі павінны былі наступаць на Гародню
- правае крыло Арміі: 3 Дывізыя пяхоты легіёнаў атрымала загад апанаваць пераправамі на Нёмане ў ваколіцах Мастоў.
- 4 армія Скерскага
- Павінна была захапіць на працягу двух дзён ад пачатку наступу Ваўкавыск, значны чыгуначны вузел на лініях Беласток-Ліда і Беласток-Баранавічы і быць гатоваю замкнуць кола акружэньня з паўднёвага боку.
[рэдагаваць] Вайсковыя дзеяньні
[рэдагаваць] Баі за Гародню
20 верасьня 21 Горная Дывізыя ген. Анджэя Галіцы і 22 Дывізыя Добраахвотнікаў палк. Адама Коца ударылі па 5 і 6 Стралковых дывізыях, каб выправіць палажэньне адддзелаў і стварыць найлепшыя варункі для наступу.
Для бальшавікоў гэта было зусмі нечакана. Яны сьпешна пачалі адыход у бок Гарадзенскіх фартоў. Адначасова 3 ПДЛ, што дзейнічаў на правым крыле 2 Арміі адкінуў 11 і 16 Стралковыя дывізыі і сфарсавалі Сьвіслач.
21 верасьня ізноў прынёс посьпех польскаму боку. Контратакі 5 і 6 Стлковых дывізыяў ня прынесьлі посьпеху саветам. 11 стралковая дывізыя панесла вялікія страты ў баях з 3 Дывізыяй пяхоты легіёнаў каля Вялікай Бераставіцай. Палякі разьбілі 93 і 97 стралковыя палкі і пагражалі штабу дывізыі. Іх камандзір быў паранены і ратаваўся ўцёкамі.
[рэдагаваць] Контрудары Чырвонай арміі
22 вераьсня да баёй далучыліся рэзэрўныя 3 і 15 Арміі. Тры польскія дывізыі (каля 19 000 жаўнераў, 124 гарматы) сутыкнуліся з шасьцю савецкімі дывізыямі (каля 20 000 жаўнераў, 100 гармат). 2 Армія Рыдза-Сьміглага распачала надзвычай зацятыя баі. Шмат якіх ўмацавацньняў неаднаразова пераходзіла з рук у рукі. Дабраахвотная дывізыя плк. Коца адбіла некалькі атакаў на Новы Двор і Рагачэў, Горная Дывізыя білася каля Кузьніцы і Длугасельцаў. Затое 3 ДП Легіёнаў пад Вялікай і Малой Бераставіцамі адбіла некалькі атак 11, 16 Стралковых Дывізыяў і 56 Самастойнай Стралковай Брыгады пераведзенай зь фінскага фронту.
[рэдагаваць] Сыгнал да атакі
23 версьня галоўныя сілы 2 Арміі павінны былі сфарсаваць Нёман і захапіць Гародню. Але зацяты адпор Чырвонай Арміі не дазволіў тое ажыцьцявіць.
21 Горная Дывізыя крывавілася пад Інжураю і Адэльскам з савецкаімі 6 і 56 дывізыямі.
22 Дывізыя Добраахвотнікаў, толькі ўвечары левым крылом дасягнула Нёмана на поўнач ад Гародні. 205 дабраахвотны полк пяхоты маёра Бэрнарда Монда пад покрывам ночы зачапіўся за паўразбураны мост над Гожай і распачаў пераправу праз Нёман. Нажаль, з-за недахопу сувязі, той посьпех ня быў своечасова выкарыстаны.
Пад Вялікай Бераставіцай 3 ДП Лег. адбіваў хвалі савецкіх атак.
Але 24 верасьня контратакі альшавікоў пачалі слабець. Да палякаў пачалі перабягаць чырвонаармейцы беларускай і ўкраінскай нацыянальнасьцяў. Дайшлі паведамленьні пра сфарсаваньне Нёману адзеламі маёра Монда, які самастойна набліжаўся да фартоў Гародні. 2 Кавалерыйскай брыгадзе было загадана патрымаць 205 полк пяхоты.
[рэдагаваць] Удар з поўначы
22 верасьня распачала свае дзеяньні польская Ударная Група 2 арміі.
Начале яе стаяў ішла 4 Кавалерыйская Брыгада падпалкоўніка Адама Нянеўскага і змятала летувіскія адзелы, якія спрабавалі яе стрымаць. 23 верасьня яна забыла не зьнішчаны мост на Нёмане ў Друскеніках. Узяла некалькі палонных.
1 ДП Лег. у шасьцігадзіннай бітве разьбіла 22 верасьня два летувіскія палкі пяхоты, узяла каля 1700 палонных, 12 гармат і захапіла Сейны. 23 верасьня дывізыя была ў Друскеніках, а 24 верасьня заняла Марцінканцы.
У гэты час 1-я Беларуска-Літоўская Дывізія гэн. Жандкоўскага з 2 Кавалерыйскай Брагадай разьбілі летувіскі 7 полк пяхоты і дасягнула Парэчча.
Але далейшыя дзеяньні групоўкі залежалі ад разьвіцьця сытуацыі на цэнтральным накірунку ў раёне Гародні.
[рэдагаваць] Лідскі накірунак
[рэдагаваць] Баі за Ліду
[рэдагаваць] Ваўкавыскі накірунак
[рэдагаваць] Паўднёвы накірунак
[рэдагаваць] Вынікі
Бітва не Нёмане гэта апошняя вялікая бітва польска-бальшавіцкай вайны. Чырвоная Армія пацярпела жахлівую паразу, гэткую ж значную як і ў Варшаўскай бітвы. Палякі захпілі 40 тысяч палонных і 140 гармат, шмат амуніцыі й вайсковага ладунку.
Гэта бітва мела вялізны ўплыў пад час падпісаньня Рыскай мірнай дамовы. Чырвонае войска было разьбіта і дэмаралізавана. Савецкая дэлегацыя саступіла ад ранейшых патрабаваньняў і пакідала польскую дзяржаву ў супакоі.
Аднак Беларусь была падзелена на дзьве часткі.Да Польшчы адыйшла 4,5-мільённая Заходняя Беларусь плошчай больш за 110 тыс. км². Кіраўнік савецкай дэлегацыі А. Іофэ, увогуле, прапаноўваў саступіць Польшчы ўсю тэрыторыю тагачаснай БССР (да Бярэзіны) наўзамен на тэрытарыяльныя саступкі ўва Ўкраіне, аднак польскі бок не прыняў гэтую прапанову.[1] Гэта справакавала пачатак Слуцкага збройнага чыну.
[рэдагаваць] Арганізацыя войска
[рэдагаваць] Войска польска
Апэратыўнае кіраўніцтва 2 і 4 Арміямі праводзіў Юзэф Пілсудзкі.
- 2 Армія Эдварда Рыдз-Сьміглага (баявы стан: 44 000 жаўнераў):
- Франтавая Група:
- 3 Дывізыя Пяхоты Легіёнаў,
- Горная Дывізыя,
- Дабраахвтоная дывізыя,
- Абыходная Група:
- 1 Дывізыя Пяхоты Легіёнаў,
- 1-я Беларуска-Літоўская Дывізія,
- II Брыгада Кавалерыі гэн. брыг. Зьдзіслаў Кастэцкі
- IV Брыгада Кавалерыі паддпалкоўнік Адам Наленч Нянеўскі
- 17 Вялікапольская Дывізыя Пяхоты,
- Група цяжкай артылерыі ген. Ігнацы Ледухоўскі.
- Франтавая Група:
- 4 Армія Леанарда Скерскага (баявы стан 23 000 жаўнераў):
- Група ген. Юнга:
- 15 Вялікапольская Дывізыя Пяхоты,
- IV Брыгада пяхоты,
- 18 Полк уланаў паморскіх
- 215 Дабраахвотны полк уланаў,
- 11 Карпацкая дывізыя пяхоты,
- 14 Вялікапольская Дывізыя Пяхоты,
- 32 Полк пяхоты,
- 15 Полк уланаў пазнаньскіх падпалкоўнік Уладыслаў Андэрс
- 16 Паморская Дывізыя Пяхоты,
- Група ген. Юнга:
- Рэзэрв галоўнакамандуючага (баявы стан 30 000):
- 2 Дывізыя Пяхоты Легіёнаў (бяз IV БП),
- 4 Дывізыя пяхоты,
- 9 Дывізыя пяхоты,
- 10 Дывізыя пяхоты,
- III Брыгада кавалерыі
- 34 полк пяхоты,
- 213 Дабраахвотны полк пяхоты (паліцыйны).
[рэдагаваць] Чырвоная армія
Заходні фронт гэн. Міхаіл Тухачэўскі (каля 100 000 жаўнераў, 220 гармат)
- 3 Армія Уладзімера Лазарэвіча
- 2 Стралковая Дывізыя
- 5 Стралковая Дывізыя
- 6 Стралковая Дывізыя
- 21 Стралковая Дывізыя
- 56 Стралковая Дывізыя
- 33 Кубанская Дывізыя
- 15 Армія Аўгуста Корка
- 11 Стралковая Дывізыя
- 16 Стралковая Дывізыя
- 27 Стралковая Дывізыя
- Адзел "Вохра" – (раўназначны стралковай дывізыі)
- 16 Армія Мікалая Салагуба
- 8 Стралковая Дывізыя
- 10 Стралковая Дывізыя
- 17 Стралковая Дывізыя
- 48 Стралковая Дывізыя
- 4 Армія (даўнейшая Мазырскай Група)
- 19 Стралковая Дывізыя
- 55 Стралковая Дывізыя
- 57 Стралковая Дывізыя
- 17 Стралковая Дывізыя
