Бітва на Соме
|
Бітва на Соме
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
|
Супернікі
|
|||||||||
|
Камандуючыя
|
|||||||||
|
Колькасьць
|
|||||||||
| 13 брытанскіх і 11 французкіх дывізый (пачаткова) 51 брытанская і 48 французкіх дывізый (на прыканцы) |
10,5 дывізый (пачаткова) 50 дывізый (на прыканцы) |
||||||||
|
Страты
|
|||||||||
| 620 000 100 танкаў |
450 000 | ||||||||
Бітва на Соме (1 ліпеня — 19 лістапада 1916) — найбуйнейшая бітва ў Першай Сусьветнай вайны, пад час якой загінула каля мільёна чалавек.
Бітва адбывалася між брытанскімі і нямецкімі сіламі ў Паўночнай Францыі (Пікардзія) на рацэ Сома.
Зьмест |
Падрыхтоўка [рэдагаваць]
На канфэрэнцыі ў Шанціліі ў сьнежні 1915 камандваньне краін Антанты дамовілася з новага году аб каардынацыі вайсковых апэрацый. Наступы як на Заходнім, так і на Ўсходнім франтах мусілі расапачынацца адначасова. Расейская армія і італьянская павінны былі заатакаваць 15 чэрвеня 1916. На Заходнім фронце на раце Сома брытанцы і французы ішлі ў наступ 1 ліпеня.
Плян быў зацьверджаны 10 лютага 1916. Апэрацыя на Соме павінна была праводзіцца трыма французкімі і двума ангельскімі арміямі (64 дывізыі). Але шматлікія страты французаў у бітве пад Вэрдэнам прывялі да таго, што цяжар наступу прыпаў на боытанскія войскі. Фронт прарыву скараціўся з 70 да 40 км.
Брытанскі камандуючы Дуглас Хайг зьбіраўся атакаваць 2 нямецкую Армію (гэн. Фрыц фон Белоў) сіламі 4 Брытанскай Арміі (гэн. Гэнры Раўлінсон), што мела 16 дывізый і часткай 3 Брытанскай арміі (гэн. Эдмунд Алленбі) - 2 дывізіі. Дапаможны ўдар наносіла французкая 6 Армія гэнэрала Файоля. Усёй апэраццыяй кіраваў гэн. Фош.
Брытанцы плянавалі распачаць працяглае артылерыйскае бамбардаваньне нямецкіх умацаваньняў, якія пасьля б як меркавалася пяхота зойме бяз усялякіх намаганьняў, "артылерыя спусташае - пяхота займае".
Падрыхтоўка да апэрацыіі вялася 5 месяцаў, была разгорнута інфраструктура, назапашаны снарады ад 1700 да 3000 на гармату ў залежнасьці ад калібру. На вучастку прарыву знаходзілася да 3500 ствалоў артылерыі, больш 300 самалётаў.
Немцы заўважылі падрыхтоўкуда наступу, але лічылі, што пасьля бітвы пад Вэрдэнам, французы скрываўлены, а ангельцы ня могуць адныя весьці маштабныя дзеяньні.
На вучастку прарыву немцы мелі тры пазыцыі абароны якія дасягалі 7-8 км ў глыб. Умацаваньні вяліся два гады, меліся бэтонныя бліндажы да 10 мэтраў ў глыб, сыстэма апорных пунктаў, кожная пазыцыя мела загароджу з калючага дроту на 30-40 мэтраў.
Ход бітвы [рэдагаваць]
З-за цяжкага становішча саюзьнікаў апэрацыя пачалася раней. 24 чэрвеня распачаўся артабстрэл нямецкіх пазыцый і працягвалася 7 дзён. Было ўжыта 1,5 млн. снарадаў. Аднак тая артпадрыхтоўка не прынесла жаданага выніку. Фартэцыі немцаў былі мацнейшыя і лепей замаскаваныя, чым лічылі брытанцы. Хаця першая лінія абароны была знана пашкоджана, і 50% нямецкіх батарэй былі разьбіты, немцы за час артабстрэлу пасьпелі сьцягнуць дадаткова тры дывізыіі і 30 батарэй цяжкой атрылерыі.
1 ліпеня па нямецкай 1-й лініі было выпушчаны колькі мінаў, а пасьля артылерыі перанесла абстрэл у глыб нямецкай абароны. Нямецкія жаўнеры ў гэты час пакінулі бліндажы і занялі баявое становішча. Брытанская пяхота была спынена кулямётным агнём. У першы дзень брытанцы страцілі каля 60 тысяч жаўнераў (21 тысяча забітымі і бяз зьвестак і больш 35 тысяч параненымі) - збольшага дабраахвотнікаў, што ішлі ў воойска на хвалі энтузіязму. Асабліва пацярпелі афіцэры, колер формы якіх вылучаўся ад шэраговых жаўнераў. Больш пасьпяховымі былі вынікі атакі ў французаў, якія здолялі заняць дзьве пазыцыі нямецкіх ўмацаваньняў. Быў захоплны Барлё, але такі імклівы наступ ня прадугледжваўся графікам агульнай апэрацыі і войска было адведзена назад. 5 ліпеня атакі аднавіліся, але немцы здолялі аднавіць умацаваньні і прывесьці новыя часткі. На працягу ліпеня-кастрычніка 1916 французы затяцята спрабавалі ўзяць Барлё, але больш ня здолялі гэта зрабіць.
Наступныя месяцы прынесьлі шэраг цяжкіх бітваў, якія невялікія тэрытарыяльныя здабыткі. Немцы вымушаны былі правесьці перагрупаваньне сваіх сілаў і зьняць часку дывізый з пад Вэрдэна.
У гэты час расейкае армія рапачала 13 чэрвеня няўдалую Скробава-Гарадзішчанскую апэрацыю пад Баранавічамі. Брусылаўскі прарыў на аўстра-вугорскім фронце прымусіў Нямеччыну прыйсьці на дапамогу саюзьніку і даслаць частку воска на Ўсходні фронт. У жніўні нямецкі рэзэрв на Заходнім фронце складала адна дывізыя.
Сытуацыя пачала выпраўляцца ў верасьні. 3 верасьня распачаўся новы наступ. Пасьля артпадрыхтоўкі ў якой удзельнічала 1900 цяжкіх гармат, дзьве брытанскія і дзьве французкія арміі пайшлі ў атаку. Войска Антанты здоляла заглыбіцца на 3-4 км.
Удзел танкаў [рэдагаваць]
15 верасьня ўпершыню ў вайне быў ужыты танк (з брытанскага боку). Хаця ў атацы здоляла прыняць удзел толькі 18 танкаў з 50, і наступалі яны асобна на фронце 10 км, іх псыхічны ўплыў на нямецкую пяхобу быў вялічэзны. У выніку ангельцы здолялі прасунуцца на 5 км з 5 гадзін бою, у той час як раней прасоўваньне на некалькі сот мэтраў цягнула за сабою шматлікія страты.
У той самы час перамога пачала хіліцца на бок брытанцаў. Немцы былі зьнясіленыя моцнай брытанскай артпадрыхтоўкай і выкарыстаньнем танкаў. Але наступныя атакі танкаў ня прынесьлі такогасамага выніку — нямецкія жаўнеры хутка навучыліся змагацца з танкамі.
25 верасьня - 27 верасьня англа-французкае войска заняло вышыні над рэкамі Сома і Анкр.
Пагаршэньне надвор'я прымусіла генэрала Хайга стрымаць наступ.
Вынікі [рэдагаваць]
Бітва скончылася 18 лістапада 1916. Пасьля чатырох месцаў баёў войскі Антанты прасунуліся на 12 км на адрэзку 40 км. Страты з абодвух бакоў былі вялізарныя: брытанцы — 419 654, французы — 204 253 разам 623 907 чалавек, зь іх забітымі й бяз зьвестак — 146 431 чалавек. Немцы — больш за 465 тысяч, зь іх забітымі й бяз зьвестак — 164 055 чалавек.
Мэта апэрацыі — скрываўленьне нямецкай арміі і паляпшэньне ўмоваў для саюзьнікаў была часткова выканана, але коштам вялікіх страт.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Бітва на Соме — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў