Бітва на рацэ Уле
|
Бітва на рацэ Ўле
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
|
Супернікі
|
|||||||||
| ВКЛ | Маскоўская дзяржава | ||||||||
|
Камандуючыя
|
|||||||||
| Мікалай Радзівіл Руды | Пётар Шуйскі | ||||||||
|
Колькасьць
|
|||||||||
| 4000 | 19 000 | ||||||||
|
Страты
|
|||||||||
| 20, 800 параненых | ад 150-700 да 6000 забітых | ||||||||
Бітва на рацэ Ўле адбылася 26 студзеня 1564 году ў ходзе вайны паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам. 23 студзеня Пётар Шуйскі, галоўны ваявода маскавітаў, з конным атрадам выйшаў з захопленага 15 лютага 1563 году Полацку, перайшоў Дзьвіну і 26 студзеня вывеў сваё войска на поле каля ракі Улы. Па загадзе маскоўскага цара (Івана Жахлівага) Шуйскі павінен быў аб’яднацца паміж Воршай і Дуброўна з войскам князёў Сярэбраных, якое рухалася са Смаленску і аб’яднанымі сіламі ісьці ў глыб Літвы, каб рабаваць, забіваць насельніцтва.
Маючы ад шпіёнаў дакладныя зьвесткі аб руху войска Шуйскага, вялікі гетман Літоўскі Мікалай Радзівіл Руды са сваім войскам стаяў у Лукомлі. Рушыўшы з Лукомлю вялікі гетман ставіў сабе мэту разьбіць войска Шуйскага да аб’яднаньня яго зь Сярэбранымі.
Каля мястэчка Чашнікі літоўская стража сустрэла стражу маскоўскую. Тэрмінова туды былі накіраваныя роты Баркулаба Корсака і пана Бака. Недалёк ад Чашнікаў яны сустрэлі маскавітаў і некалькі чалавек узялі ў палон. На дапамогу ім былі накіраваныя князь Саламярэцкі і пан Мікалай Сапега. Астатняе войска з троцкім панам Рыгорам Хадкевічам, гетманам Іванам Хадкевічам, князямі Багданам Саламярэцкім, Раманам Сангушкам, Богушам Карэцкім і Мікалаем Радзівілам хутка рыхтаваліся да бойкі. Агульнае літоўскае войска налічвала ня болей за 4000 чалавек.
Калі Шуйскі з маскоўскім войскам выйшаў зь лесу і заняў пазыцыі на полі каля ракі Улы, войска літоўскае толькі падыходзіла да поля. Пабачыўшы невялікую колькасьць літвінаў, Шуйскі даў магчымасьць Радзівілу разьвярнуць сваё войска, разьлічваючы на лёгкую перамогу.
З абодвух бакоў зыходзіліся зь вялікай жорсткасьцю. Першым у бойку кінуліся бурграў полацкі і пан Бык. Сьледам рухаліся Юры Зяновіч і ваявода Саламярэцкі, вядомыя сваім паходжаньнем. Нейкі час яны трымалі ўсю моц ворага. Радзівіл накіроўваў сьвежыя войскі ў мясьціны, дзе адчувалася слабіна. Бліжэй да ночы войска маскавітаў пачало адступленьне. Паранены Шуйскі быў вымушаны бегчы з поля бойкі. Як толькі перадавы маскоўскі полк быў разьбіты — за вяводам пабегла ўсё войска. Ноччу літоўскае войска прасьледвала бягучых маскавітаў на працягу пяці міляў: уся прастора была заваленая целамі забітых. Вялікая колькасьць маскавітаў утанула ў вадзе Улы і яе прытоку Крывіцы.
Па падліках вялікага гетмана статы маскавітаў склалі 9000 забітымі. Палонныя сьцьвярджалі, што агульная колькасьць маскоўскага войска складала 20 000. Шуйскі пакінуў увесь абоз (каля 5000 павозак) у якім была зброя для войска князёў Сярэбраных якія ішлі са Смаленску.
Са зьдзіўленьнем у літоўскім войску было налічана 20 чалавек забітымі і каля 700 параненымі. У палон трапілі многія вядомыя маскавіты: Захары Пляшчэеў, князь Іван Ахлябін, ваявода Іван Нараваты, дваране Воін Стомін Рутоўскі, Аліфер Федзьцеў, Багдан Кутузаў, Афанасі Чыхачоў, Іван Арцыбашаў, Дзьмітры Кашкароў, Канстанцін Фёдараў-Піліпаў, Башман Якушын, Салман Дзяменцьеў, стралецкі тысячнік Сямейка Хахалін і іншыя.