Бітва пад Венай 1683 году
|
Бітва пад Венай
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
|
Супернікі
|
|||||||||
Трансыльванія Валахія Малдова |
|||||||||
|
Камандуючыя
|
|||||||||
| Кара Мустафа | Карл Лятарынскі |
||||||||
|
Колькасьць
|
|||||||||
| 138 000 чалавек | 70 000 чалавек | ||||||||
|
Страты
|
|||||||||
| 10 000 забітыя 5000 параненыя |
1500 забітыя 2500 параненыя |
||||||||
Бітва пад Венай — бітва, што адбылася 12 верасьня 1683 каля Вены паміж польска-аўстрыйска-нямецкім войскам (Сьвятая Ліга) пад камандаваньнем Яна Сабескага, і войскам Асманскай імпэрыі пад камандаваньнем візыра Кары Мустафы. Першая вялікая бітва вайны «Сьвятой лігі». Скончылася паразай Турэччыны, якая не аправілася пасьля ўдару і болей ужо не ўяўляла пагрозу хрысьціянскай Эўропе.
Зьмест |
[рэдагаваць] Перадгісторыя
Асманская імпэрыя заўсёды была моцнай ваеннай дзяржавай, якая бачыла сэнс існаваньня ў заваёвах іншых тэрыторый. На працягу стагодзьдзяў розныя краі сьвету былі заваяваныя і падпарадкаваныя турэцкім султанатам. Да сярэдзіны XVII стагодзьдзя туркі заваявалі паўднёва-ўсходнюю Эўропу, балканскія, вугорскія, румынскія княствы. У доўгай вайне 1645—1669 зламалі супраціў Вэнэцыі і захапілі Крыт. У той самы час заваявалі частку Вугоршчыны, перамогшы Аўстрыю ў 1662—1664. У 1658—1666 пала Трансыльванія. У 1672 напалі на Рэч Паспалітую, захапілі Камянец-Падольскі і Падольле. У той жа час Турцыя прызнала сувэрэнітэт гетманскай Украіны, зрабіўшы яе сваім васалам. За ўкраінскія землі пачалася маскоўска-турэцкая вайна, якая працягвалася ў пэрыяд 1677—1681. У 1678 туркі захапілі Чыгірын, а ў 1681 падпісалі пагадненьне аб міры.
[рэдагаваць] Перад бітвай
У 1682 у прыналежнай да Аўстрыі частцы Вугоршчыны (сучаснай Славаччыне) выбухнула антыгабзбурскае паўстаньне. Туркі, якія ўжо захапілі частку Вугоршчыны, спрабавалі выкарыстаць паўстаньне у далейшым заваяваньні Аўстра-Вугоршчыны. Яны падтрымалі кіраўніка паўстаньня і такім чынам 6 жніўня 1682 абвясьцілі вайну Аўстрыі. Аўстрыйцы пачалі інтэнсіўна рыхтавацца да вайны, складалі саюзы зь іншымі дзяржавамі Эўропы, што і згуляла вырашальную ролю ў ходзе вайны. 1 красавіка 1683 року імпэратар Леапольд I склаў саюз з каралём Рэчы Паспалітай Янам Сабескім.
У пачатку 1863 турэцкія войскі прыбылі ў Бялград, а затым пайшлі на Вену. 7 ліпеня 40 000 татараў сталі лягерам у 40 км да ўсходу ад аўстрыйскай сталіцы. Пасьля першых сутычак Леапольд I адступіў у Лінц з 80 000 уцекачоў. У знак падтрымкі кароль Рэчы Паспалітай ўлетку 1683 прыбыў у Вену, дэманструючы тым самым гатоўнасьць выканаць свае абавязкі.
Асноўная ўдарная моц турак (паводле розных ацэнак, ад 90 да 140 тысячаў) прыбыла пад Вену 14 ліпеня. У той час у горадзе знаходзілася 11 000 жаўнераў і 5 000 апалчэнцаў. На баку абаронцаў былі вельмі моцныя гарадзкія ўмацаваньні, з-за чаго туркі не адважыліся штурмаваць горад, каб не панесьці вялізарных чалавечых ахвяр. Горад быў абложаны з усіх старон, абаронцы апынуліся ў цяжкім становішчы.
29 ліпеня Сабескі з 27-тысячным войскам рушыў з Кракава на дапамогу хаўрусьнікам. У пачатку верасьня польска-літоўскае войска перайшло Дунай і злучылася з астатнімі сіламі Сьвятой Лігі, дзеяньні якой блаславіў Папа Інацэнт XI. У той час 5000 турэцкіх сапёраў падарвалі значныя ўчасткі гарадскіх сьценаў, у выніку ўтварыліся прамежкі шырынёй у некалькі мэтраў. Аўстрыйцы ж спрабавалі рыць свае тунэлі дзеля перашкоды турэцкім сапёрам. Але 8 верасьня туркі занялі Бурскі равелін і Нізавую сьцяну. Саюзнае войска з-за хуткай сабранасьці і арганізаванасьці ўжо праз 3 дні здолела падысьці да Вены. Раніцаю 12 верасьня хаўрусьнікі былі гатовыя да бітвы.
[рэдагаваць] Бітва
Бітва пачалася а 4 гадзіны раніцы атакай туркаў на хаўрусьнікаў, каб перашкодзіць ім як сьлед разьмеркаваць свае сілы. Аўстрыйцы контратакавалі зь левага флянгу, у той час як немцы атакавалі цэнтар турак.
Тады Кара Мустафа ў сваю чаргу контаратакаваў, а частка элітных янычарскіх падпадзяленьняў пакінуў для штурму гораду. Турэцкія сапёры пракапалі тунэль для поўнамаштабнага падрыву сьцен, а пакуль яны ліхаманкава засыпалі яго для ўзмацненьня выбуху, аўстрыйцы паспелі пракапаць сустрэчны тунэль і своечасова нэўтралізаваць міну.
Польская кавалерыя вырабіла магутны ўдар па правым флянзе турак. Апошнія ж зрабілі асноўную стаўку не на разгром войскаў хаўрусьнікаў, а на тэрміновы захоп места.
Пасьля 12 гадзін бітвы польска-літоўскае войска працягвала трывала трымацца на правым флянгу турак. Прыкладна а 17-й гадзіне вечара падзеленая на чатыры часткі кавалерыя, да гэтага ня ўдзельнічаўшая ў бітве, пайшла ў напад. 20 000 кавалерыстаў пад асабістым камандаваньнем Яна Сабескага спусьціліся з пагоркаў і прарвалі шэрагі турак, і без таго моцна стомленых пасьля цэлага дню бітвы на два франты. Хрысьціянскія вершнікі ўдарылі па турэцкім лягеру, у той самы час да бітвы далучыўся гарнізон Вены.
Асманскія войскі былі ня толькі фізычна выматаныя, але і псыхалягічна падаўленыя. Атака кавалерыі прымусіла іх адступіць на поўдзень і на ўсход. Менш чым праз тры гадзіны пасьля нападу сваёй кавалерыі хрысьціяне атрымалі поўную перамогу.
Ян Сабескі адаслаў у падарунак Папе Рымскаму Інацэнту XI зялены сьцяг прарока, захоплены ў асманскім лягеры, а ў Кракаў адаслаў 400 вазоў з трафеямі, частка якіх да гэтага часу захавалася ў каралеўскім замку Вавэль.
[рэдагаваць] Пасьля бітвы
Пасьля перамогі эўрапейскія войскі распачалі рух на ўсход — у Вугоршчыну. Габзбургі выкарысталі шанец адняць Вугоршчыну і Трансыльванію ў Асманскай імпэрыі, што было рэалізавана за наступныя 16 рокаў.
Вайна была скончана Карлавіцкім мірам у 1699 року. Па ім турэцкі султан аддаваў аўстрыйскім Габзбургам Вугоршчыну і Трансыльванію, Вэнэцыя замацавала за сабой Морыю і Далмацыю, Рэч Паспалітая вярнула сабе страчаныя раней землі на Падольлі і правабярэжнай Украіне.
Такім чынам, галоўную ролю ў Цэнтральнай Эўропе на больш чым 200 рокаў занялі Габзбургі.
Зь Венскай бітвы распачаўся павольны заняпад турэцкай магутнасьці ў Эўропе.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Бітва пад Венай 1683 году — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Jan Wimmer. Wiedeń 1683. Dzieje kampanii i bitwy. — Warszawa: Wojskowy Instytut Historyczny, 1983.
- Zbigniew Wójcik. Historia Powszechna XVI-XVII wieku. — Warszawa: PWN, 1991. — ISBN 83-01-08912-1