Бітва пад Воршай (карціна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ганс Крэль
Бітва пад Воршай, 1520—1534
алей на дошцы. 165×260 см
Нацыянальны музэй, Варшава
Аўтапартрэт аўтара

«Бі́тва пад Во́ршай» — баталістычны твор, прысьвечаны бітве 8 верасьня 1514 паміж літоўска-польскім і маскоўскім войскамі. Дата стварэньня — паміж 1520 і 1534 рокамі.

Аўтар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ананімнага майстра «Бітвы пад Воршай» лічаць адным з надворных мастакоў-картографаў, а ўлічваючы тэхніку твору, аўтар быў з кола Люкаса Кранаха Старэйшага. Падрабязнасьць у аднаўленьні дэталяў паказвае на непасрэднага ўдзельніка бітвы. На карціне знаходзіцца аўтапартрэт мастака — ён прадстаўлены няўзброенай постацьцю ў нямецкім строі, якая сядзіць на пяньку на беразе ракі Дняпро, назіраючы за ходам бітвы і адначасна кадруючы пальцамі відарыс будучага твору. У экспазыцыі Нацыянальнага музэю ў Варшаве твор прыпісаны нямецкаму мастаку Гансу Крэлю.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карціна паказвае з вышыні птушынага палёту розныя этапы бітвы, пра што сьведчаць адныя й тыя ж постаці, што зьяўляюцца ў розных месцах — сам гетман Канстанцін Астроскі прадстаўлены тройчы. Дэталі ўзбраеньня і адзеньня, а таксама партрэты камандзіраў адлюстраваныя рэалістычна і зь вялікай дакладанасьцю — паказаныя, напрыклад, такія сцэны, як выліваньне вады са зброі пасьля пераправы. Некаторыя сцэны мяжуюць з гратэскам, іншыя падкрэсьліваюць жорсткасьць бітвы.

Карціна захавалася ня цалкам. Пільны аналіз паказаў, што ён быў вышэйшы і сканчаўся лініяй гарызонту. Парушаная сымэтрыя сьведчыць пра тое, што было адрэзана 1/5 па шырыні зь левага боку. Дзьве калёны цяжкай пяхоты, што складалі цэнтар выявы, цяпер знаходзяцца ля левага яе краю.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Malarstwo Polskie / red. Janusz Fogler. — Warszawa: Wydawnictwa Artystyczne i Filmowe, 1997.
  • National Museum in Warsaw. — Warsaw: Arkady, 1990. — ISBN 83-213-3308-7
  • Bitwa pod Orszą  (пол.) // Rzeczpospolita. — Warszawa: 25 сакавіка 2006. — № 4/20.
  • Zdzisław Żygulski. Polska. Broń wodzów i żołnierzy. — Kraków: 1998.