Бітва пад Мірам (1812)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
Бітва пад Мірам
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
|
Супернікі
|
|||||||||
|
Камандуючыя
|
|||||||||
| Аляксандар Ражнецкі | Мацьвей Платаў | ||||||||
|
Колькасьць
|
|||||||||
| 3000 жаўнераў | 9000 жаўнераў і 12 гарматаў | ||||||||
|
Страты
|
|||||||||
| каля 1000 чалавек | ? | ||||||||
|
|||||||
Бітва пад Мірам адбылася 10 ліпеня 1812 року падчас напалеонаўскіх войнаў.
Дывізія польскай кавалерыі генэрала Аляксандра Ражнецкага лікам 3000 жаўнераў маршыравала ў авангардзе францускага корпусу Лятур-Мабура (IV рэзэрвовы корпус кавалерыі). Калі Ражнецкі заўважыў набліжаючыхся расейцаў, няслушна ацаніў іхнія сілы і вырашыў атакаваць. Аказалася, што расейскі корпус генэрала Мацьвея Платава налічваў 9000 жаўнераў і 12 гарматаў. Атака на праціўніка, які меў колькасную перавагу, прынесла паразу польскай дывізіі, страты якой склалі каля траціны асабовага складу. Перамога, атрыманая корпусам Платава, стрымала на пэўны час наступ францускага войска і дала расейцам час на высоўваньне сваіх войскаў да Бабруйску.
Літаратура [рэдагаваць]
- Mała Encyklopedia Wojskowa. — Wydanie I. — Warszawa: Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, 1967. — Т. 1.