Бітва пад Плешчаніцамі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бітва пад Плешчаніцамі
Дата: 1 сьнежня 1812
Месца: Плешчаніцы (на тэрыторыі Лагойскага раёну Менскай вобласьці)
Вынік: перамога расейскага войска
Супернікі
РасеяФранцыя
Камандуючыя
Платонаў,
Мартынаў,
Чапліц,
Ланскі
Карнілаў
маршал Віктор,
маршал Нэй,
маршал Даву
Колькасьць
50 тысячаўкаля 50 тысячаў

Бітва пад Плешчаніцамі (1 сьнежня 1812 году) — баявыя дзеяньні за мястэчка Плешчаніцы (65 км на поўнач ад Менску) паміж расейскай арміяй пад камандаваньнем Чапліца і адступаючай з Расеі «Вялікай Арміяй» Напалеона падчас француска-расейскай вайны 1812 году.

Лінія абароны праходзіла па мяжы Гайна — Плешчаніцы — Слабада — Акалова. Бітва вылучылася небывалай праявай гераізму сярод расейскіх войскаў. Уладзімерскі, Віцебскі, Беларускі, Саратаўскі, Паўлагародзкі, Башкірскі палкі, а таксама 9-я і 18-я дывізыі пад камандаваньнем Інзова і Шчарбатава былі ўганараваныя Кутузавым.