Бітва пад Хоцінам 1621 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бітва пад Хоцінам
Jan Karol Chodkiewicz in Chocim 1621.jpg
«Бітва пад Хоцінам» (Юзэф Брант, 1867)
Дата: 2 верасьня9 кастрычніка 1621
Месца: каля Хоціна, Малдавія
Вынік: Перамога Рэчы Паспалітай[1]
Супернікі
Chorągiew królewska króla Zygmunta III Wazy.svg Рэч Паспалітая
Herb Viyska Zaporozkogo (Alex K).svg Войська Запарожскае
Сьцяг Асманскай імпэрыі Асманская імпэрыя
Камандуючыя
Chorągiew królewska króla Zygmunta III Wazy.svg Вялікі гетман Ян Караль Хадкевіч
Chorągiew królewska króla Zygmunta III Wazy.svg Рэгімэнтар Станіслаў Любамірскі
Chorągiew królewska króla Zygmunta III Wazy.svg Каралеўскі прынц Уладзіслаў Ваза
Herb Viyska Zaporozkogo (Alex K).svg Гетман Пётар Канонавіч-Сагайдачны
Сьцяг Асманскай імпэрыі Султан Асман II
Сьцяг Асманскай імпэрыі Вялікі візыр Ахрылі Хусэйн Паша
Gerae-tamga.png Кан-Тэмір
Gerae-tamga.png Джанібэк Герай
Колькасьць
50 000—60 000 100 000—200 000
Страты
14 500 42 000

Бітва пад Хоцінам (2 верасьня — 9 кастрычніка 1621), бітва паміж войскам Рэчы Паспалітай і ўкраінскага казацтва (кам., адпаведна, Ян Хадкевіч (потым Станіслаў Любамірскі) й Пётр Сагайдачны; каля 58 тыс.ч.) і Атаманскай імпэрыі (кам. султан Асман II; каля 200 тыс.ч.) каля мястэчка Хоцін у час вайны Рэчы Паспалітай і Турэччыны.

Войска Рэчы Паспалітай, колькасна значна слабейшае, трымала абарону ва ўмацаваным табары і вымусіла туркаў падпісаць перамір’е і спыніць вайну. Адна зь вядомых бітваў, дзе значны ўдзел узяла гусарыя.

Сілы бакоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Войска Рэчы Паспалітай складалася з рэгулярнага кантынгенту (28 тыс. ч.) пад камандай Яна Хадкевіча (пасьля яго сьмерці ад чумы 24 верасьня каманду ўзяў Станіслаў Любамірскі), да якога далучыўся кантынгент украінскага казацтва (30 тыс.ч.) пад камандай Пятра Сагайдачнага. Недалёка ад Хоціна над Днястром быў закладзены ўмацаваны табар, які загарадзіў дарогу турэцка-татарскаму войску. У складзе войска былі значныя сілы гусарыі (зв. 8 тыс. ч.).

Турэцка-татарскае войска налічвала да 200 тыс. ч. (гэтая колькасьць, магчыма, перабольшаная).

Бітва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камандаваньне Рэчы Паспалітай прыняло тактыку абароны пяхотай на земляных валах табара, і контратакаў коньніцай, асабліва гусарыяй, пад агнявым прыкрыцьцём з валоў. Атаманскае войска раз за разам штурмавала табар, і некалькі разоў было блізкае да прарыву, як, напрыклад, пры штурме 7 верасьня, калі Хадкевіч асабіста павёў у контратаку тры гусарскія й адну райтарскую харугвы. Запасы ў табары вычэрпваліся, і расказваецца легенда, што ў дзень падпісаньня перамір’я ў табары не было ані харчу, ані фураж, і заставалася толькі адна бочка пораху.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • J. Cichowski, A. Szulczynski. Husaria. — Warszawa, WMON, 1977. — 267 с, іл.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Plokhy, Serhii, The Cossacks and religion in early modern Ukraine, (Oxford University Press, 2001), 93.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бітва пад Хоцінам 1621 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў