Бітва пры Ведрашы
|
Бітва пры Ведрашы
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
|
Супернікі
|
|||||||||
| Вялікае Княства Літоўскае | Вялікае княства Маскоўскае | ||||||||
|
Камандуючыя
|
|||||||||
| Канстантын Астроскі | Даніл Васільевіч Шчэня-Патрыкееў | ||||||||
|
Колькасьць
|
|||||||||
| 4000 | 40 000 | ||||||||
|
Страты
|
|||||||||
| амаль 4000 | Невядомыя | ||||||||
Бітва пры Ведрашы адбылася 14 ліпеня 1500 году ля Дарагабужу ў цяперашняй Расеі падчас вайны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўшчынай 1500—1503 гадоў. Бітва названая па летапіснай назве блізкай да месца бою ракі Ведраш (Вядрош, цяпер Сельня), якая ўпадае ў Тросну (цяпер Расна).
Літоўскае войска пад камандаваньнем найвышэйшага гетмана князя Канстантына Астроскага ў ліку блізу 4000 было ўшчэнт разгромлена войскам Вялікага княства Маскоўскага блізу 40 000 на чале з князем Данілам Васільевічам Шэняй-Патрыкеевым. Хада гэтае бітвы вызначыла вынік вайны.
Нягледзячы на пачатковы посьпех, войска ВКЛ пасьля 6-гадзіннага бою з асноўнымі маскоўскімі сіламі пачало адступаць да сваіх пераправаў праз Тросну, потым павярнулася ў бегства. Аднак пераправы былі яшчэ ў час бітвы зьнішчаныя маскоўскім атрадам, які патаемна выйшаў да іх. Гэта паспрыяла паніцы і вынішчэньню адступалых. Адзначаецца малая колькасьць войска ВКЛ, якая здолела ўратавацца з поля бітвы. Гетман Астроскі трапіў у палон.
| Гэта — накід артыкула па гісторыі Расеі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| Гэта — накід артыкула па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |