Бітва пры Вэстэрніцы
Бітва пры Вэстэрніцы (па-нямецку: Wisternitz, па-чэску: Vestonice) адбылася 5 жніўня 1619 году паміж багемскімі пратэстантамі і імпэрскімі сіламі пад камандаваньнем Дампьера. Бітва скончылася перамогай чэхаў. Бітва зьяўляецца адной з падзеяў Трыццацігадовай вайны.
Горад Чэске-Будэёвіцы быў адным з трох гарадоў, якія заставаліся адданымі Імпэратару пасьля праскіх падзеяў. Пасьля паразы пры Саблатэ чэхі былі вымушаныя зьняць аблогу гэтага гораду. 15 чэрвеня 1619 году Гогенлое адступіў у Сабеслаў, дзе чакаў падмацаваньні ад графа Турна.
Пасьля ўсталяваньня кантролю над моцнымі пунктамі паўднёвай Багеміі, Бюкуа паслаў атрад Дампьера ў Маравію, якая прыняла бок мяцежнікаў. Аднак Дампьер атрымаў паразу пры Вэстэрніцы, якая пакінула Маравію ў лягеры мяцежнікаў.