Бітва пры Вімпфэне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Бітва пры Вімпфене — адна з бітваў у часы Трыццацігадовай вайны. Адбылася 6 траўня 1622 году.

Войска Каталіцкай лігі ды Сьвяшчэннае Рымскае імпэрыі, узначаленае фон Тыльлі (Johann Tserclaes von Tilly) і Гансалё дэ Кордава (Gonzalo de Córdoba) перамаглі пратэстанцкае войска на чале з фон Мансфэльдам і Георгам Фрыдрыхам.

Партрэт графа Тыльлі

Пасьля страты сталіцы Чэхіі Прагі (бітва на Белай Гары), маркграф бадэнскі Георг Фрыдрых вырашыў працягваць барацьбу супраць Тыльлі і дэ Кордава, і даць бітву пад Вімпфэнам. У пачатку траўня сілы князя Браўншвайгскага прыйшлі з поўначы ад ракі Нэкар і зьбіраліся далучыцца да войска пратэстантаў. Гэта была добрая навіна для фон Мансфэльда і маркграфа Георга Фрыдрыха, якія зьбіраліся аб’яднаць свае войскі перад галоўнай бітвай. Для таго каб выйграць час і паспрабаваць падзяліць аб’яднанае каталіцкае войска, фон Мансфэльд перайшоў Нэкар каля Гайдэльбэргу, у той час калі Георг Фрыдрых рухаўся на ўсход уздоўж ракі, каб перайсьці яе пад Вімпфэнам. Плян не атрымаўся, Тыльлі і дэ Кордава не падзялілі войска, а рушылі за 14 000 жаўнерамі войска маркграфа Георга Фрыдрыха і сустрэлі яго пад Вімпфэнам. Значна слабейшае колькасьцю войска маркграфа акапалася на ўзвышшы за вёскай. Пратэстанты аказалі эфэктыўны адпор, падтрыманы артылерыяй. Сытуацыя зьмянілася, калі адна з контратак гішпанцаў прывяла да выбуху абозу пратэстантаў. Узрашанае посьпехам войска каталікоў ударыла на ўзвышша і разбіла пратэстанцкае войска. Маркграф Георг Фрыдрых уцёк у Штутгарт зь невялікай колькасьцю жаўнераў, якія засталіся. Адначасова фон Мансфэльд спрабаваў дайсьці да князя Браўншвайгскага, які заняў пазыцыі над Майнам. Кардоба і Тыльлі спрабавалі дагнаць Мансфэльда, каб не дапусьціць аб’яднаньня войскаў пратэстантаў.