Бітва пры Майпу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
«Бітва пры Майпу»
Хуан Маўрыцыё Ругендас, (1837)

Бітва пры Майпу — апошняя вялікая бітва ў барацьбе за незалежнасьць Чылі. Адбылася 5 красавіка 1818 году. Чылійцы на чале з Хасэ дэ Сан Марцінам і Бернарда O’Хігінсам перамаглі гішпанскіх раялістаў.

Перайшоўшы праз Анды ў 1817 годзе, арміі Хасэ дэ Сан Марціна і Бернарда O’Хігінса разьбілі гішпанцаў у бітве пры Чакабука і ў бітве пры Чалчуапа. Неўзабаве чылійцы захапляюць Сант’яга. Гішпанскі віцэ-кароль пасылае новую армію пад кіраўніцтвам генэрала Марыяна Асорыя, якая атрымлівае перамогу над чылійцамі ў бітве пры Канча Раяда. Працэс набыцьця незалежнасьці зацягнуўся. Атрымаўшы значную паразу, чылійцы зьбіраюць новую армію і рыхтуюцца да далейшай барацьбы.

У красавіку 1818 году армія Сан Марціна вырушае з Сант’яга ў напрамку Андаў. Пераадолеўшы горы на вышынях да 4000 мэтраў, у скалістых мясьцінах армія падыходзіць да гішпанскага войска на чале з генэралам Асорыя. Гішпанская кавалерыя апынулася ў неспрыяльным для вядзеньня бітвы месцы. Сан Марцін падзяліў сваё войска на дзьве часткі, атачыўшы гішпанцаў. Праз 6 гадзін бітвы, дзякуючы выкарыстаньню сучаснай зброі і спрыяльнаму месцазнаходжаньню войска, чылійцы атрымалі перамогу над гішпанскай арміяй.