Бітва пры Пльзэне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Бітва пры Пльзене — аблога Пльзеня, праведзеная чэскімі пратэстантамі пад кіраўніцтвам графа Мансфэльда. Гэта было першае значнае баявое сутыкненьне Трыццацігадовай вайны.

Перадгісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

23 траўня 1618 году, пратэстанцкае дваранства Прагі захапіла ўладу і выкінула каталіцкіх прадстаўнікоў у акно праскай гарадзкой залы. Новы ўрад, створаны пратэстанцкай верхавінай запрасіла графа Мансфэльда кіраваць усімі вайсковымі сіламі. Каталікі сталі пакідаць Прагу. Шматлікія зь іх эвакуіраваліся ў Пльзень, разьлічваючы на тое, што гарадзкія ўмацаваньні дазволяць ім вытрымаць досыць доўгае вайсковае супрацьстаяньне. Горад быў добра падрыхтаваны да доўгай аблогі, аднак умацаваньні мелі невялікі гарнізон, а для артылерыі бракавала пораху. Мансфэльд вырашыў захапіць горад да таго, як горад атрымае падтрымку звонку.

Аблога[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

19 верасьня 1618 году армія Мансфэльда дасягнула ўскраін гораду. Абаронцы заблякавалі дзьве з гарадзкіх брамаў, а на трэцяй вылучылі дадатковую ахову. Пратэстанцкая армія была занадта слабая, каб узяць замак штурмам, таму Мансфэльд вырашыў узяць аблогай. 2 кастрычніка прыбыла пратэстанцкая артылерыя, але з-за малога калібру і невялікай колькасьці, бамбардзіроўка мела невялікі эфэкт. Аблога працягнулася, пратэстанты штодня атрымлівалі падмацаваньні, у той час як абложаныя адчувалі нястачу ў харчаваньні і амуніцыі. Таксама, галоўны гарадзкі калодзеж быў разбураны, а запасы вады хутка скончыліся.

Нарэшце 21 лістапада ў сьцяне быў прабіты пралом, і пратэстанты ўвайшлі ў горад. Пасьля некалькіх гадзін рукапашнай сутычкі горад быў у руках Мансфэльда.

Наступствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля захопу гораду Мансфэльд запатрабаваў 120 000 залатых гульдэнаў у якасьці кантрыбуцыі і дадаткова 47 000 флорынаў за абяцаньне не рабаваць і ня спальваць горад. Аднак, хутка Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя і Баварыя сабралі значныя сілы і накіравалі да Пльзені і Прагі. Ізноў вылучаны чэскі кароль Фрыдрых V хваляваўся перавагай суперніка і загадаў арміі перагрупавацца і нападаць на варожыя арміі па асобку. У наступстве Фрыдрых V быў пакінуць усімі саюзьнікамі і патрываў паразу ў бітве на Белай Гары.