Бітва пры Саблатэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Граф Мансфельд

Бітва пры Саблатэ (па-чэшску: Zablati, па-нямецку Sablat), адбылася 10 чэрвеня 1619 года падчас чэшскага перыяду Трыццацігадовай вайны. Бітва адбылася паміж імперскай арміяй графа Бюкуа і пратэстанцкай арміяй графа Мансфельда.

Калі граф Мансфельд ішоў на падтрымку генерала Гогенлое, які абложваў Ческе Будэевіце, генерал Бюкуа перахапіў яго побач з маленькай вёскай Саблат і навязаў бітву. Мансфельд атрымаў паразу, страціўшы як мінімум 1.500 жаўнераў і абоз.

У выніку пратэстанты былі вымушаны зняць аблогу з Ческе Будэевіце.