Біхар
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Біхар (па-ангельску: Bihar; хіндзі: बिहार ; урду: بہار; IPA: [bɪhaːr] ) — штат на паўночным усходзе Індыі на высокаўрадлівай Інда-ганскай раўніне. Мяжуе з Нэпалам на поўначы, са штатамі Утар-Прадэш на захадзе, Джаркхандам на поўдні і Заходняй Бэнгаліяй на ўсходзе. Займае дванаццатае месца сярод штатаў па плошчы (94 164 км2) і трэцяе па насельніцтву (82,8 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтар — Патна, старажытная сталіца першых індыйскіх імпэрый Нандаў (4 ст. да н.э.) і Маур'яў (4—2 стст. да н.э.). У культурным пляне Біхар зьяўляецца часткай бходжпуры-моўнага «хартленда» Індыі.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Біхар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Індыі | ||
|---|---|---|
| Штаты |
Андхра-Прадэш · Аруначал-Прадэш · Арыса · Асам · Біхар · Гоа · Гуджарат · Джаму і Кашмір · Джхаркханд · Заходняя Бэнгалія · Карнатака · Керала · Мадх'я-Прадэш · Маніпур · Махараштра · Мэгхалая · Мізарам · Нагаленд · Пэнджаб · Раджастхан · Сыкім · Тамілнад · Трыпура · Утар-Прадэш · Утаракханд · Хар'яна · Хімачал-Прадэш · Чхатысгарх
|
|
| Саюзныя тэрыторыі | ||
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі Індыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |