Біюцішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Біюцішкі
лац. Bijuciški
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ашмянскі
Сельсавет: Барунскі
Насельніцтва:
  • 54 чал. (2019)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1593
СААТА: 4249804011
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°17′57″ пн. ш. 26°5′44″ у. д. / 54.29917° пн. ш. 26.09556° у. д. / 54.29917; 26.09556Каардынаты: 54°17′57″ пн. ш. 26°5′44″ у. д. / 54.29917° пн. ш. 26.09556° у. д. / 54.29917; 26.09556
Біюцішкі на мапе Беларусі ±
Біюцішкі
Біюцішкі
Біюцішкі
Біюцішкі
Біюцішкі
Біюцішкі

Бію́цішкі[1]вёска ў Беларусі, у міжрэччы Альшанкі і Панаркі. Уваходзяць у склад Барунскага сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Біят

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Біят цалкам адпавядае германскаму імю Byatt (Bietto)[2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Schmittlein R. Noms de personnes germaniques peu connus dans le Libro di Montaperti // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1960. P. 44.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.