ВВЭР
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
ВВЭР (вода-вадзяны энэргетычны рэактар) — сэрыя вода-вадзяных энэргетычных корпусных ядзерных рэактараў, якія вырабляюцца ў Расеі (раней у СССР). Разам з сэрыяй рэактараў РБМК складала аснову савецкай атамнай энэргетыкі. Акрамя краін былога СССР і сацлягеру выкарыстоўваюцца ў Кітаі, Фінляндыі.
ВВЭР-210, ВВЭР-365 былі першымі пабудаванымі рэактарамі гэтый мадэлі. На іх аснове былі спраектаваны сэрыйныя рэактары ВВЭР-440, ВВЭР-1000. Зараз выпускаецца ВВЭР-1000. Існуюць таксама праекты іншых рэактараў.
Характарыстыкі ВВЭР [рэдагаваць]
| Характарыстыка | ВВЭР-210 | ВВЭР-365 | ВВЭР-440 | ВВЭР-1000 |
|---|---|---|---|---|
| Цеплавая магутнасьць рэактара, МВт | 760 | 1320 | 1375 | 3000 |
| ККДз, % | 27,6 | 27,6 | 32,0 | 33,0 |
| Ціск пары перад турбінай, атм | 29,0 | 29,0 | 44,0 | 60,0 |
| Ціск у першым контуры, атм | 100 | 105 | 125 | 160,0 |
| Тэмпэратура вады, °С: | ||||
| на ўваходзе ў рэактар | 250 | 250 | 269 | 289 |
| на выхадзе з рэактара | 269 | 275 | 300 | 324 |
| Дыямэтр актыўнай зоны, м | 2,88 | 2,88 | 2,88 | 3,12 |
| Высата актыўнай зоны, м | 2,50 | 2,50 | 2,50 | 3,50 |
| Дыямэтр ЦВЭЛа, мм | 10,2 | 9,1 | 9,1 | 9,1 |
| Колькасьць ЦВЭЛаў у касэце | 90 | 126 | 126 | 312 |
| Загрузка ўрану, т | 38 | 40 | 42 | 66 |
| Сярэдняе ўзбагачэньне ўрана, % | 2,0 | 3,0 | 3,5 | 3,3—4,4 |
| Сярэдняе выпальваньне паліва, МВт-сут/кг | 13,0 | 27,0 | 28,6 | 40 |