Вавэль
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Замак | |
|
Выгляд Вавэлю зь места
|
|
| Краіна | Польшча |
| Места | Кракаў |
| Каардынаты | 50°3′15″ пн. ш. 19°56′7″ у. д. / 50.05417° пн. ш. 19.93528° у. д.Каардынаты: 50°3′15″ пн. ш. 19°56′7″ у. д. / 50.05417° пн. ш. 19.93528° у. д. |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
|
Вавэль на мапе Польшчы
Вавэль
|
|
Вавэль (па-польску: Wawel — узгорак) — замкавы комплекс на аднайменным узгорку ў месьце Кракаў, старажытнай сталіцы Польшчы. Знаходзіцца на левым беразе Віслы.
[рэдагаваць] Мінуўшчына
- 1290—1300 — кароль Вацлаў ІІ узьвёў першыя мураваныя пабудовы.
- XIV стагодзьдзе — кароль Казімер Вялікі перабудаваў замак у стылі готыкі.
- 1499 — замак спустошаны пажарам. Аднаўленьне распачаў Аляксандар Ягелончык.
- 1595 — чарговы пажар, працы па аднаўленьні давялося пачынаць зноўку.
- 1702 — новае зруйнаваньне замку ад швэдзкага войску пад час Паўночнай вайны.
- 1724—1728 — спробы аднаўленьня замку, не даведзеныя да завяршэньня.
- Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай замак адрамантаваны, у ім разьмяшчаецца казарма для аўстрыйскіх войскаў.
- 1905 — распачатыя рэстаўрацыйныя працы.
[рэдагаваць] Дзейнасьць
Замак — вядомы музэйны цэнтар Польшчы. У ягоных зборах налічваюцца калекцыі зброі, габэленаў, гістарычных дакумэнтаў, зьвязаных зь дзяржаўніцкай дзейнасьцю Гугі Калантая і стварэньнем Канстытуцыі 3 траўня.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Вавэль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |