Вагон мэтро тыпу Е

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тып Е
81-703
Вытворца Мыцішчанскі машынабудаўнічы завод
Пэрыяд выпуску 1959 (досьледны), 1963
Пэрыяд эксплюатацыі 1960 (досьледны), 1963
Тара 31,7 т
Даўжыня 19 166 мм
Шырыня 2700 мм
Вышыня 3665 мм
Хуткасьць 90 км/г
Паскарэньне/замядленьне 1,2 м,с²/1,1 м,с²
Тып тормазу Тормаз Вэстынгаўза
Магутнасьць 4х68 кВт
Дыямэтар колаў 780 мм
Пасажыраёмістасьць 264
Выкарыстоўваецца СССР, Расея, Грузія, Украіна

Вагоны мэтрапалітэну тыпу Е сэрыйна выпускаліся ў 1963—1969 гадах (досьледныя ўзоры з 1959 году) Мыцішчанскім машынабудаўнічым заводам. У наш час эксплюатуюцца ў Кіеве, Харкаве і Санкт-Пецярбургу толькі ў якасьці прамежкавых. У малых колькасьцях эксплюатуюцца таксама ў Тбілісі. Эксплюатаваліся ў Маскве да 28 лютага 2008 году і ў Баку да 2001 году.

Вагоны Е адрозьніваюцца ад вагонаў папярэдняе сэрыі Д наяўнасьцю палосаў гафраваньня (у першага дасьледчага вагона № 3001 палосы гафраваньня былі толькі ў ніжняй частцы кузава). Таксама маюць шырэйшыя дзьверы і не маюць вокнаў паміж дзьвярыма і тарцом, процілеглай кабіне, з-за чаго немагчымая эксплюатацыя вагонаў гэтае сэрыі на лініях са станцыямі тыпу гарызантальны ліфт.

З 1979 году ў Маскоўскім мэтрапалітэне ў вагонах гэтае сэрыі аздабленьне сьценаў салёну лінкрустам замянялася на плястыкавую, а драўляныя рамы вокнаў нярэдка афарбоўваліся алейнаю фарбаю. Да нядаўняга часу ў пасажырскай эксплюатацыі ў Маскоўскім мэтрапалітэне заставаўся адзін лінейны лінкруставы вагон тыпу Е — № 3605. Ён жа зьяўляўся апошнім вагонам тыпу Е, які эксплюатаваўся з пасажырамі ў Маскоўскім мэтро. У сьнежні 2007 году вагон быў пастаўлены на кансэрвацыю ў дэпо «Калускае» для музэю рухомага саставу. У лютым 2008 году вагон быў вернуты ў дэпо «Філі» і эксплюатаваўся ў якасьці рэзэрвовага на Арбацка-Пакроўскай лініі. Увесну 2008 году ён быў перададзены на адказнае захоўваньне ў дэпо «Новагірэева».

Сілавы рэастатны кантролер ЭКГ-17І

Кожная вось вагона прыводзіцца асобным электрарухавіком ДК-108А гадзіньнікаваю магутнасьцю 68 квт праз карданную перадачу. Пуск рэастатны, выкарыстоўваецца перагрупоўка рухавікоў — пры ціску (становішча дзяржальні «Ход-1») і першапачатковым разгоне («становішча Ход-2») рухавікі злучаны пасьлядоўна, пры перакладзе дзяржальні кантролера ў становішча «Ход-3» рухавікі перамыкаюцца на пасьлядоўна-паралельнае (ПП) злучэньне, напруга на іх павялічваецца ўдвая. Пераключэньні ў сілавым ланцугу выконвае ўсталяваны пад вагонам рэастатны кантролер ЭКГ-17І.

Мадыфікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэрыйных мадыфікацыяў не існавала, але былі досьледныя.

  • Еі — досьледны варыянт з тырыстарна-імпульснаю сыстэмаю кіраваньня.
  • Ер — новая каляска.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]