Вадазбор
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Вадазбор, вадазборны басейн — тэрыторыя, з якой у раку ці яе сыстэму, або ў возера сьцякаюць паверхневыя і падземныя воды. Абмежаваны водападзеламі.
З рэкаў Зямлі найбольшыя вадазборы ў Амазонкі (~7200 тыс. км²), Конга (~3700 тыс. км²), Місысыпі (~3200 тыс. км²).
З рэк Беларусі найбольшыя вадазборы ў Дняпра з Прыпяцьцю (118 тыс. км²), Нёмана (б.з. 44 тыс. км²), Заходняй Дзьвіны (б.з. 32 тыс. км²).