Вадвіч (герб)
Вадвіч (па-польску: Wadwicz) — прыватны шляхецкі герб, якім карысталіся больш 36 родаў Польшчы і Вялікага княства Літоўскага.
Зьмест |
Апісаньне [рэдагаваць]
Шчыт вэртыкальна падзелены на 2 часткі. У левым чырвоным полі знаходзіцца срэбная стронга, а ў правым срэбным полі - чырвоная стронга. Клейнод — над прылбіцай з каронай 5 страусавых пёраў.
Гісторыя [рэдагаваць]
Вядомы з сярэдзіны XV стагодзьдзя. Пашыраўся ў Вялікім княстве Літоўскім пасьля Гарадзелькай вуніі 1413 року.
Роды [рэдагаваць]
Адамовічы, Адамкевічы, Адамковічы, Акушковічы, Анґліція, Анцэвічы, Барэйшы, Боскія, Вадвічы, Вандаловічы, Віруловічы, Воўчакі, Вэнславовічы, Вэнслаўскія, Вэнцлавовічы, Вэнцлаўскія, Камянецкія, Ладзяты, Лойбы, Мандыгерты, Мандыгірды, Мантыгерды, Мандыгірдавічы, Манкерскія, Мантыгірдавічы, Матыашэвічы, Монгірды, Мэнжыкі, Надажынскія, Нарушэвічы, Рашкевічы, Роскі, Роскія, Станкевічы, Станкоўскія, Станькоўскія.
Цікавыя факты [рэдагаваць]
Герб зьмяшчаў падскарбі вялікі літоўскі Крыштап Нарушэвіч ў 1618—1631 на манэтах ВКЛ. Двупенязь — 1620, 1621. Шэляг — 1618—1627, грош — 1625—1627, палтарак — 1619,1620, 5 дукатаў -1621, 1622, партугал (10 дукатаў) — 1621, 1622
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.