Вадзім Дзевятоўскі
| Алімпійскія ўзнагароды | ||
| Лёгкая атлетыка | ||
| Срэбра | 2008 | Кіданьне молата |
Вадзі́м Анато́левіч Дзевято́ўскі (нарадзіўся 20 сакавіка 1977, Наваполацак) — беларускі кідальнік молата. Срэбраны прызэр Алімпійскіх гульняў 2008 году ў Пэкіне.
Зьмест |
Кар'ера [рэдагаваць]
Спартовыя дасягненьні [рэдагаваць]
- Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2000 году
- Алімпійскія гульні 2004 году — 4 месца
- Чэмпіянат сьвету 2003 году — 7 месца
- Чэмпіянат сьвету 2005 году — 2 месца
- Чэмпіянат Эўропы 2006 году — 3 месца
- Чэмпіён Беларусі 2006 году
- Лідэр сусьветнага сэзону 2006 году — 82,95
- Пэкінская Алімпіяда, 2008 — 2 месца.
Дыскваліфікацыя [рэдагаваць]
11 сьнежня 2008 году выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту прыняў рашэньне аб дыскваліфікацыі Вадзіма Дзевятоўскага, а заваяваны ім на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне срэбны мэдаль будзе перададзены вугорцу Крысьціяну Паршу.
Спартовец абвінавачаны ва ўжываньні забароненага стымулятара тэстастэрону. Рашэньне МАК тычыцца выключна Алімпійскіх гульняў, дыскваліфікацыйныя санкцыі ў стаўленьні спартоўца таксама павінны вынесьці міжнародная і нацыянальная фэдэрацыі лёгкай атлетыкі.
Аб наяўных у допінг-службаў падазронах у стаўленьні беларускага атлета стала вядома ў пачатку верасьня. Допінг-спроба Дзевятоўскага, якую тую здаў 17 жніўня адразу пасьля алімпійскага фіналу ў кіданьні молата, дала дадатны вынік на тэстастэрон. 21 верасьня спартовец на працягу трох гадзін даваў тлумачэньні на паседжаньні дысцыплінарнай камісіі, якое адбылося ў Лазане.
16 кастрычніка 2008 году беларускі бок прадставіла свае тлумачэньні ў Дысцыплінарную камісію МАК. Уласнае расьсьледаваньне правёў і НАК Беларусі, вынікі якога таксама былі адпраўленыя ў МАК. У прадстаўленых у МАК дакумэнтах утрымоўваецца інфармацыя, якая падвяргае вынікі аналізу спробы сумневу. Беларускі бок настойвае на тым, што аналіз спробы праходзіў з парушэньнем рэглямэнту. Па словах Мікалая Кручынскага, беларускі бок мае намер падаць адзоў на рашэньне МАК, а пры неабходнасьці зьвярнуцца і ў Спартовы арбітражны суд.
Вадзіма Дзевятоўскага могуць адхіліць ад вялікага спорту пажыцьцёва, бо на допінгу Дзевятоўскі быў злоўлены ўжо другі раз. У 2000 годзе напярэдадні Алімпіяды ў Сыднэі Вадзім быў дыскваліфікаваны на два гады за ўжываньне нандралону. Зрэшты, для Дзевятоўскага рашэньне дысцыплінарнага камітэта МАК і без таго гучыць як прысуд. Мала таго, што ў яго забіраюць срэбны мэдаль пэкінскай Алімпіяды, Дзевятоўскі ня зможа больш удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях, прычым у любой якасьці, а ня толькі спартоўца.
10 чэрвеня 2010 году Спартовы арбітражны суд прыняў рашэньне на карысьць Ціхана і Дзевятоўскага і вярнуў ім алімпійскія мэдалі[1].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Олимпиада. Тихон и Девятовский одержали победу в Лозанне(рас.) «Прессбол», 10 чэрвеня 2010
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Нарадзіліся 20 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Наваполацку
- Беларускія атлеты і атлеткі
- Атлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 году
- Атлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 году
- Атлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га скліканьня