Вадзім Сашурын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вадзім Сашурын Біятлён
Агульная інфармацыя
Грамадзянства Беларусь
Дата нараджэньня 14 лютага 1970 (54 гады)
Месца нараджэньня Петразаводзк, Карэльская АССР, РСФСР, СССР
Рост/вага 182 см/76 кг
Прафэсія вайсковец
Тытулы
Чэмпіён сьвету 3
Кубак сьвету
(у тым ліку Алімпійскія гульні)
Перамог 2
Подыюмаў 12
Подыюмаў у эстафэтах 12

Вадзі́м Леані́давіч Сашу́рын (14 лютага 1970, Петразаводзк, Карэльская АССР, РСФСР, СССР) — беларускі біятляніст, трохразовы чэмпіён сьвету па біятлёне. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1996). Удзельнік трох Алімпійскіх гульняў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вайсковец зь Менску. Займаецца біятлёнам з 1979 году. Дэбют на этапе Кубку сьвету адбыўся ў 1989 годзе ў Баўгарскім горадзе Боравец, у спрынтарскай гонцы ён заняў 45 месца. Упершыню патрапіў на подыюм у 1994 годзе, на этапе кубку ў канадзкім Кэнмуры, дзе ў індывідуальнай гонцы ён заняў 2 месца. Першы залаты мэдаль у 1996 годзе на этапе ў Эстэрсундзе, у спрынтэрскай гонцы.

Лепшы вынік на Алімпійскіх гульнях — 4 месца ў эстафэтнай гонцы ў Нагана.

5 лістапада 2002 году быў дыскваліфікаваны на 15 месяцаў за прымяненьне допінгу. Сашурын узяў усю віну на сябе, сказаўшы, што праз праблемы са здароўем ён змушаны быў зьвярнуцца да іншых лекараў, якія правялі курс лячэньня, але далі няслушныя зьвесткі адносна часу вывядзеньня прэпаратаў з арганізму[1]. Пасьля сканчэньне тэрміну дыскваліфікацыі не паказваў добрых вынікаў.

Завяршыў сваю кар’еру ў спорце ў 2006 годзе, перайшоўшы на пасаду трэнэра лыжнай зборнай Беларусі[2]. Старэйшы трэнэр нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па біятлёне. З 10 чэрвеня 2013 году стаў працаваць трэнэрам-кансультантам зборнай Карэліі па біятлёне[3].

Агульны залік Кубку сьвету[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1992—1993 — 70-е месца
  • 1993—1994 — 11-е месца
  • 1994—1995 — 19-е месца
  • 1995—1996 — 14-е месца
  • 1997—1998 — 21-е месца
  • 1998—1999 — 8-е месца
  • 1999—2000 — 7-е месца
  • 2000—2001 — 11-е месца
  • 2001—2002 — 15-е месца
  • 2004—2005 — 73-е месца
  • 2005—2006 — 85-е месца

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]