Вадкі вадарод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ва́дкі вадарод — ва́дкі агрэгатны стан вадароду, зь нізкай удзельнай шчыльнасьцю 0.07 г/см³ і крыягеннымі ўласьцівасьцямі з кропкай замярзаньня 14.01 K (-259.14 °C) ды кропкай кіпеньня 20.28 K (-252.87 °C). Зьяўляецца бескаляровай вадкасьцю бяз паху. Вадарод зьяўляецца выбухованебясьпечным рэчывам — пры зьмешваньні з паветрам дыяпазон каэфіцыента ўзгараньня складае 4-75%. Сьпінавыя суадносіны ізамэраў у ва́дкім вадародзе складаюць: 99,79% — паравадарод; 0,21% — ортавадарод. Каэфіцыент пашырэньня вадароду пры зьмене агрэгатнага стану на газападобны складае 848:1 пры тэмпэратуры 20 °C.

Як і для любога іншага газу, звадкаваньне вадароду прыводзіць да зьмяншэньня яго аб’ёму. Пасьля звадкаваньня вадкі вадарод захоўваецца ў тэрмічна ізаляваных ёмістасьцях пад ціскам. Вадкі вадарод (па-ангельску: Liquid hydrogen, LH2, LH2) актыўна выкарыстоўваецца ў прамысловасьці, у якасьці формы захоўваньня газу, і ў касьмічнай галіне прамысловасьці як ракетнага паліва.