Ваеннапалонны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аўстравугорскія жаўнеры ў Расеі, 1915 год

Ваеннапало́нны — затрыманая асоба, вызначаная ў артыкуле 4 і 5 Жэнеўскай Канвэнцыі аб абыходжаньні з ваеннапалоннымі ад 12 жніўня 1949 як тая, што прымала ўдзела ў ваенных дзеяньнях пад камандваньнем свайго ўраду і была затрымана вайсковымі сіламі супрацьлеглага боку. Такая асоба мае асобы статус падчас збройных канфліктаў.

калонна немецкіх ваннапалонных у зруйнаваным Аахэне, 1944 год

Згодна артыкула 4 Жэнеўскай Канвэнцыі аб абыходжаньні з ваеннапалоннымі палонным можа быць прызнана асоба, якая належыць да адной зь пералічаных катэгорыяў:

  1. чальцы ўзброеных сілаў аднаго з бакоў пад час канфлікту, а таксама міліцыянты і ўдзельнікі дабраахвотных фармаваньняў, якія ўваходзяць у склад ўзброеных сілаў;
  2. чальцы іншай міліцыі і іншых дабраахвотных адзелаў, уключна з удзелнікамі арганізаванага руху супраціву, якія належаць да аднаго з бакоў у канфлікце і якія дзейнічаюць паза граніцамі ці нават ў граніцах уласных тэрыторыяў, пры ўмове, что тая міліцыя ці дабраахвотныя адзелы, уваходзячыя ў арганізаваны рух супраціву, адпавядаюць наступным умовам:
    1. маюць начале асобу якая адказвае за сваіх падначаленых;
    2. стала носяць здалёк бачны знак адрозьненьня;
    3. адкрыта носяць зброю;
    4. прытрымліваюцца ў сваіх паводзінах права і звычаі вайны
  3. чальцы рэгулярных узброенных сілаў, якія падначаленыя ўладам ці ўраду, якіх не прызнае дзяржава, што іх затрымала;
  4. асобы, якія суправаджаюць ўзброеныя сілы, але не належаць да іх непасрэдна, як напрыклад цывільная абслуга вайсковых самалётаў, вайсковыя карэспандэнты, дасыльныя, чальцы адзелаў працы ці службы, закліканыя апекавацца вайскоўцамі, пры ўмове, што яны атрымалі дазвол ад тых сілаў збройных, якім дапамагаюць, апошні абавязаны выдаць ім пасьведчаньня асобы адпаведнага ўзору;
  5. экіпажы судоў, уключна з капітанамі, лоцманамі і юнгамі, і чальцы экіпажаў грамадзянскай авіяцыі бакоў у канфлікце, калі яны ня маюць права на спрыяльны рэжым у адпаведнаьсьці зь іншымі нормамі міжнароднага права;
  6. насельніцтва неакупаванай тэрыторыі, якое пры набліжэньні суперніка добраахвотна возьмецца за зброю для барацьбы з наступаючым войскам, не пасьпеўшы сфармавацца ў рэгулярныя ўзброеныя сілы, калі яно адкрыта носіць зброю і выконвае законы і звычаі вайны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]