Вазастан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа Вазастану

Вазастан (па-швэдзку: Vasastan) — гістарычны раён у цэнтры Стакгольму, у складзе адміністрацыйнага раёну Нармальм. Плошча 294 га. Насельніцтва на 2006 год — 58 458 чалавек.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва раёну Вазастан паходзіць ад вуліцы Вазагатан (Vasagatan), якая знаходзіцца ў гістарычным Нармальме і вядзе ў бок Вазастану. У сваю чаргу, вуліца мае назву ад маста Вазабрун (Vasabron), які быў названы ў гонар статуі Густава Вазы, якая знаходзіцца каля Рыцарскага дому ў Старым горадзе. Афіцыйна раён завецца «Vasastaden» (даслоўна «Горад Вазы»), аднак праз размоўную гутарку больш замацавалася форма «Vasastan» (дзе спалучэньне «de» выпадае).

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У швэдзкай мове няма гуку «з», таму па–швэдзку назва раёну гучыць як «Васастан»
  • Дзеяньне казкі Астрыд Ліндгрэн «Малы і Карлсан з даху» адбываецца менавіта ў Вазастане (у якім жыла сама пісьменьніца на працягу больш чым 70 гадоў)
  • Адзін з кварталаў Вазастану набыў неафіцыйную назву Сыбір: напрыканцы XIX стагодзьдзя насельніцтва Стакгольму моцна ўзрасло, жыльля не хапала, на тагачасным паўночным ускрайку гораду хутка будаваліся новыя кварталы для рабочых. Перасяляцца ў іх было непрэстыжна і расцэньвалася як «засланьне» — адсюль і гэткая «расейская» назва.

Панарама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Панарама Вазастану
Панарама Вазастану

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вазастансховішча мультымэдыйных матэрыялаў