Вазьнясенск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вазьнясенск
укр. Вознесенськ
Герб Вазьнясенску Сьцяг Вазьнясенску
Першыя згадкі: 1430
Горад з: 1795
Былыя назвы: Саколец, Сокалы
Краіна: Украіна
Вобласьць: Мікалаеўская
Раён: Вазьнясенскі
Плошча: 22,56 км²
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 35 450 чал.
шчыльнасьць: 1571,37 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-5134
Паштовы індэкс: 565хх
КОАТУУ: 4810200000
Геаграфічныя каардынаты: 47°34′21″ пн. ш. 31°18′43″ у. д. / 47.5725° пн. ш. 31.31194° у. д. / 47.5725; 31.31194Каардынаты: 47°34′21″ пн. ш. 31°18′43″ у. д. / 47.5725° пн. ш. 31.31194° у. д. / 47.5725; 31.31194
Вазьнясенск на мапе Ўкраіны
Вазьнясенск
Вазьнясенск
Вазьнясенск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт места

Вазьнясе́нск (па-ўкраінску: Вознесенськ) — места абласнога значэньня ў Мікалаеўскай вобласьці, па абодва берагі рэчкі Мэртваводу, у месцы яе сутокаў з Паўднёвым Бугам. Адміністрацыйны цэнтар Вазьнясенскага раёну.

Знаходзіцца за 91 км на поўнач ад Мікалаева. Чыгуначная станцыя на лініі Коласаўка — Памошная, прыстань на рацэ Паўднёвы Буг.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Саколец[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Саколец

На мяжы XIV і XV стагодзьдзяў на месцы цяперашняга Вязьнясенску вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў места-фартэцыю Саколец. Упершыню места згадваецца ў сьпісе замкаў, складзеным па сьмерці вялікага князя ў 1430 року.[1]

У пазьнейшы час фартэцыя пераўтварылася ў паўднёвы фарпост Рэчы Паспалітай, аднак урэшце ёй авалодалі запароскія казакі. Новыя гаспадары ў дачыненьні да места ўжывалі назву Сокалы.[2]

Вазьнясенск[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

27 студзеня 1795 року выдадзены царскі ўказ пра ўтварэньне Вазьнясенскага намесьніцтва і будаўніцтва ягонага цэнтру — Вазьнясенску. У 1796 року Вазьнясенскае намесьніцтва было пераўтворанае ў губэрню, якую неўзабаве ліквідавалі.

Падчас Другой сусьветнай вайны з 6 жніўня 1941 па 24 сакавіка 1944 року Вазьнясенск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

З 1991 року ў складзе незалежнай Украіны, адзін з найбольш вялікіх прамысловых, культурных і гістарычных цэнтраў Мікалаеўскай вобласьці.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вазьнясенск знаходзіцца ў паўднёвай частцы Ўкраіны, у цэнтры Мікалаеўскай вобласьці. Клімат — кантынэнтальны.

Па тэрыторыі места цячэ рака Паўднёвы Буг з прытокам Мэртваводам, якія зьяўляюцца важнымі транспартнымі артэрыямі, а таксама крыніцамі пітной вады. Пад местам знаходзяцца ўнікальныя вялікія прэсныя азёры пітной вады, зь якіх з дапамогай 30 сьвірдлавінаў зьдзяйсьняецца водазабесьпячэньне, таксама распрацаваныя дзьве сьвірдлавіны, зь якіх здабываецца мінэральная вада.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1817 год — 7,8 тыс. чал.
  • 1897 год — 15 748 чал.
  • 1970 год — 36 тыс. чал.[3]
  • 1991 год — 44,4 тыс. чал.[4]

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Вазьнясенску разьмешчаныя 18 вялікіх прамысловых прадпрыемстваў, зь іх 72% лёгкай прамысловасьці (выраб скуры і скурсыравіны, пашыў верхняга адзеньня, вытворчасьць мэблі, пашыў абутку) ды 18% харчовай прамысловасьці (вытворчасьць мяса — каўбасных вырабаў, сыроў, малочнай прадукцыі, вытворчасьць кансэрваванай гародніны й садавіны, хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў).

Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Р. Ю. Кочкуров. История символов Николаевщины // «Гербоведъ» №57, С. 39—44.
  2. ^ Добровольський О. А. Литовська топоніміка на Миколаївщині (XV ст.) [1](недаступная спасылка) // Наукові праці. Науково-методичний журнал. Випуск: 1, Том: 4. ISSN 1609-7742
  3. ^ Вознесенск // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  4. ^ Вознесенск // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.