Вайна Харватыі за незалежнасьць
|
Вайна Харватыі за незалежнасьць
|
|||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Вукавар у руінах (1991)
|
|||||||||||||
|
|||||||||||||
|
Супернікі
|
|||||||||||||
|
Камандуючыя
|
|||||||||||||
|
|
||||||||||||
|
Колькасьць
|
|||||||||||||
| 70 000 (1991) — 200 000 (1995) | 90 000—100 000 | ||||||||||||
Вайна́ Харва́тыі за незале́жнасьць, Харва́цкая вайна́ (па-харвацку: Domovinski rat) — абаронная вайна ў 1991—1995 роках за незалежнасьць і цэласнасьць харвацкай дзяржавы супраць агрэсіі аб’яднаных вялікасэрбскіх сілаў — сэрбскіх экстрэмістаў у Харватыі, саюзнай Югаслаўскай народнай арміі і Сэрбіі і Чарнагорыі. Вайна скончылася заваёвай дзяржаўнай незалежнасьці для Харватыі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Перадумовы
Лістападаўскія выбары 1990 прынесьлі перамогу пракамуністычным (прасэрбскім) сілам у Сэрбіі і Чарнагорыі, Босьніі і Герцагавіне ды Македоніі.
У адказ Славенія і Харватыя, дзе да ўлады прыйшлі нацыяналісты, прынялі новыя канстытуцыі і абвесьцілі пра намер выйсьці з фэдэрацыі. На рэфэрэндумах у Славеніі (80% за) і Харватыі (95% за) пераважная большасьць насельніцтва выказалася за незалежнасьць. Саюзнае кіраўніцтва, пераважную частку якога складалі сэрбы, выступіла за захаваньне цэльнасьці любой цаною.
Сэрбы, што пражывалі ў адміністрацыйных межах Сацыялістычнай Рэспублікі Харватыі, у сьнежні 1990 року абвясьцілі ўтварэньне Сэрбскай аўтаномнай вобласьці Краіна. У красавіку 1991 краінскія сэрбы прынялі рашэньне пра выхад са складу Харватыі і далучэньне да Сэрбскай рэспублікі. У жніўні быў праведзены непрызнаны монаэтнічны рэфэрэндум пра выхад са складу Харватыі і далучэньне да Сэрбскай рэспублікі.
25 чэрвеня 1991 Харватыя адначасна са Славеніяй абвясьціла сваю незалежнасьць ад Югаславіі. 8 кастрычніка 1991 набылі моц заканадаўчыя акты пра поўную самастойнасьць рэспублікі, а ў сьнежні 1991 Сабор Харватыі прыняў канстытуцыйны закон пра правы і свабоды чалавека і правы нацыянальных і этнічных меншасьцяў. Паводле гэтага закону дзьве аўтаномныя тэрыторыі з цэнтрамі ў местах Кнін і Гліна, дзе кампактна мешкалі сэрбы, атрымалі асаблівы прававы статус.
Аднак новае кіраўніцтва сэрбскага нацыянальнага руху ў Харватыі не прыняло аўтаномію. 24 сьнежня 1991 сэрбскія тэрыторыі ў Харватыі аб’ядналіся ў Рэспубліку Сэрбская Краіна і абвясьцілі сябе самастойнаю дзяржаваю.
[рэдагаваць] Хада вайны
[рэдагаваць] Вынікі
Вайна забрала жыцьцё болей за 21 000 чалавек, 13 583 з харвацкага боку (у тым ліку зьніклых бяз зьвестак).
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Вайна Харватыі за незалежнасьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |