Вайна за брэтонскую спадчыну

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вайна за брэтонскую спадчыну
Бітва пры Орэ. Мініяцюра Жана Кювілье (каля 1400 году)
Дата: 13411364
Месца: герцагства Брэтань
Вынік: Герандзкая дамова (перамога дома Манфор)
Супернікі
Дом Манфор
Брэтань
Плантагенэты
Дом Блуа
Брэтань
Францыя
Кастылія
Камандуючыя
Жан II дэ Манфор
Жанна Фландрская
Жан III дэ Манфор
Эдўард III
Жан Шандо
Алівье дэ Клісон
Робэрт Нолес
Карл дэ Блуа
Жанна дэ Пэнцьеўр
Карл V
Бэртран Дзюгеклен
Жан дэ Бамануар
Гі II дэ Нэсль

Вайна за брэтонскую спадчыну (па-француску: guerre de Succession de Bretagne) або вайна дзьвюх Жанн (па-француску: guerre des deux Jeanne) — другарадны ваенны канфлікт, які выбухнуў падчас Стогадовай вайны ў 13411364 гг. паміж Домам Блуа і Домам Манфор за кантроль над герцагствам Брэтань.

Вайна пачалася пасьля сьмерці герцага Жана III Брэтонскага, які не пакінуў спадкаемцаў. Жанна дэ Пэнцьеўр і Жанна Фляндрская аспрэчвалі адна ў адной спадчыннае права і, у рэшце рэшт, падштурхнулі сваіх мужэй, Жана дэ Манфора і Карла дэ Блуа заявіць свае правы на герцагства. У тыя часы Англія і Францыя ўжо некалькі год знаходзіліся ў стане канфлікту (Стогадовая вайна пачалася ў 1337 годзе). Эдўард III абвясьціў сябе каралём Францыі, і Жан дэ Манфор прынёс яму амаж. А Карл дэ Блуа пакляўся ў адданасьці свайму дзядзьку, Філіпу VI.

У 1341 годзе французы ўзялі ў палон Жана дэ Манфора і аддалі герцагства Карлу дэ Блуа, але ў 1342 годзе Эдўард III высадзіўся ў Брэсьце. Жана дэ Манфора кінулі ў турму, Жанна Фляндрская звар’яцела. У 1343 годзе было заключанае перамір’е.

Status quo саблюдаўся усутыч да паражэньня французаў у бітве пры Орэ ў 1364 годзе. Перамога праангельскай партыі дазволіла ў 1365 годзе заключыць першую Герандзкую дамову, якая зрабіла законным спадкаемцам Жана IV Брэтонскага. Жан у сваю чаргу падпісаў саюзную дамову з Англіяй.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вайна за брэтонскую спадчынусховішча мультымэдыйных матэрыялаў