Вайскова-паветраныя сілы Індыі
| Вайскова-паветраныя сілы Індыі | |
| гіндзі: भारतीय वायु सेना | |
Эмблема ВПС Індыі |
|
| Гады існаваньня | з 8 кастрычніка 1932 году |
|---|---|
| Краіна | Індыя |
| Падпарадкаваньне | Міністэрства абароны Індыі |
| Уваходзіць у | Узброеныя сілы Індыі |
| Тып | Вайскова-паветраныя сілы |
| Войны | Другая сусьветная вайна Першая інда-пакістанская вайна Другая інда-пакістанская вайна Трэцяя інда-пакістанская вайна Каргільскі канфлікт |
| Дзейны камандзір | Маршал авіяцыя Арджан Сінгх па-ангельску: Marshal of the Indian Air Force Arjan Singh[1] |
Вайскова-паветраныя сілы Індыі (гіндзі: भारतीय वायु सेना ; Bhartiya Vāyu Senā) — адзін зь відаў Узброеных сілаў Індыі. Па колькасьці самалётаў знаходзяцца на чацьвёртым месцы сярод найбуйных вайскова-паветраных сілаў сьвету (пасьля ЗША, Расеі і Кітая).
Вайскова-паветраныя сілы Індыі былі створаны 8 кастрычніка 1932 году, а першая эскадрыльля зьявілася ў іх складзе 1 красавіка 1933 году. Яны згулялі важную ролю ў баявых дзеяньнях на бірманскім фронце падчас Другое сусьветнай вайны. У 1945—1950 гадах ВПС Індыі насілі прыстаўку «каралеўскія». Індыйская авіяцыя прыняла актыўны ўдзел у войнах з Пакістанам, а таксама ў шэрагу драбнейшых апэрацыяў і канфліктаў.
На 2007 год ВПС Індыі разьмяшчалі больш за 1130 баявымі і 1700 дапаможнымі самалётамі і шрубалётамі[2]. Сур'ёзнаю праблемаю зьяўляецца высокі ўзровень аварыйнасьці. З пачатку 1970-х па пачатак 2000-х гадоў індыйскія ВПС штогод гублялі ў сярэднім 23 самалёта і шрубалёта[3]. У 2000-х гадах сытуацыя палепшылася; па наяўнай неафіцыйнай інфармацыі, за 2009 год страчана 10 самалётаў і 1 шрубалёт[4]. Найвялікі лік лётных здарэньняў даводзіцца на савецкія зьнішчальнікі МІГ, якія складаюць аснову авіяпарка ВПС Індыі і якія зарабілі сабе рэпутацыю «лятучых трунаў» і «ўдавадзелаў»[5]. З 1971 па красавік 2012 году разбіліся 482 МІГ (больш паловы з 872 атрыманых)[5].
Зьмест |
Тэхніка і ўзбраеньне [рэдагаваць]
Дадзеныя пра тэхніку і ўзбраеньне ВПС Індыі ўзяты са старонкі часопіса Aviation Week & Space Technology.[6]
| Тып | Выява | Распрацоўнік | Колькасьць | Нататкі | |
|---|---|---|---|---|---|
| Баявыя самалёты | |||||
| Dassault Aviation Mirage 2000H | 36
11 |
шматмэтавы зьнішчальнік
навучальны зьнішчальнік |
|||
| МИГ-21УM | СССР | 35 | навучальны зьнішчальнік | ||
| HAL MiG-21bis | 112
35 |
шматмэтавы зьнішчальнік
шматмэтавы зьнішчальнік Плянуецца сьпісаць вялікую частку парку да 2014[7], усё Миг-21 да 2017 году.[8] |
|||
| HAL MiG-27M | 100+ | зьнішчальнік бамбавік.
Пабудаваны ў 1984-1996 гадах. Большасць МІГ-27 плянуецца сьпісаць да 2015[9] |
|||
| МІГ-29 | СССР
СССР |
61
7 |
У 2011 мадэрнізаваны першыя 2 з 63 МІГ-29[10] | ||
| HAL Su-30MKI | 159 | шматмэтавы зьнішчальнік
Пастаўляюцца з 2002 году. |
|||
| Sepecat Jaguar S | 24 | зьнішчальнік-бамбавік | |||
| HAL Jaguar IB | 27
11 58 |
навучальна-баявы
супрацькарабельны самалёт зьнішчальнік-бамбавік. Зьнішчальнікі зьбіраліся ў Індыі з камплектаў пастаўленых Вялікабрытаніяю ў 1981-1987 гадах. |
|||
| Транспартныя самалёты | |||||
| Ан-32 | 105 | Усе 105 будуць мадэрнізаваны, з 2009 15 мадэрнізаваны[11] | |||
| Boeing 737—200 | 3
1 |
транспартны самалёт
адміністрацыйны самалёт |
|||
| British Aerospace HS.748-100 | 64 | транспартны самалёт | |||
| Embraer ECJ-135 Legacy | 5 | адміністрацыйны самалёт | |||
| Gulfstream III | 3 | адміністрацыйны самалёт | |||
| HAL Do 228—201 | 28 | агульнага прызначэньня | |||
| Іл-76 | СССР | 25 | транспартны самалёт | ||
| Іл-78MKІ | СССР | 6 | самалёт-палівазапраўшчык | ||
| C-130J Super Hercules | 6 | транспартны самалёт | |||
| C-17 Globemaster III | 10 | транспартны самалёт | |||
| Навучальныя самалёты | |||||
| BAE Systems Hawk 100 | 6 | навучальна-трэніравальны | |||
| BAE Systems Hawk 132 | 2 | навучальна-трэніравальны | |||
| HAL HJT-16 | 85 | навучальна-трэніравальны | |||
| HAL HPT-32 | 82
навучальна-трэніравальны |
||||
| Шрубалёты | |||||
| Aerospatiale SA 316B | 32 | шматмэтавы шрубалёт | |||
| Aerospatiale SA 365 | 6 | транспартны шрубалёт | |||
| HAL SA315B | 23 | шматмэтавы шрубалёт | |||
| HAL SA316B | 60 | шматмэтавы шрубалёт | |||
| HAL Dhruv | 22 | шматмэтавы шрубалёт | |||
| Мі-8 | СССР | 14 | шматмэтавы шрубалёт | ||
| Мі-17 | СССР
СССР |
78
48 |
шматмэтавы шрубалёт
шматмэтавы шрубалёт |
||
| Мі-26 | СССР | 4 | транспартны шрубалёт | ||
| Мі-35 | СССР | 32 | транспартна-баявы шрубалёт | ||
Стан [рэдагаваць]
ВПС Індыі сапхнуліся з высокаю аварыйнаьцю баявых зьнішчальнікаў. За ўсю гісторыю небаявыя страты склалі 1000 зьнішчальнікаў, страчана каля паловы парку МІГ-21.[12]
Апазнавальныя знакі [рэдагаваць]
Эвалюцыя апазнавальных знакаў [рэдагаваць]
| Апазнавальны знак | Знак на фюзеляж | Знак на кіль | Калі выкарыстоўваўся | Парадак нанясеньня |
|---|---|---|---|---|
Знакі адрозьненьня [рэдагаваць]
Ангельская мова зьяўляецца афіцыйнаю ва ўзброеных сілах Індыі. Усе вайсковыя званьні існуюць толькі на ангельскім і ніколі не перакладаюцца ні на адну зь індыйскіх моваў. Брытанская сыстэма вайсковых званьняў выкарыстоўваецца ва Ўзброеных сілах Індыі практычна без зьменаў.
Генэралы і афіцэры [рэдагаваць]
| Катэгорыі | Генэралы | Старэйшыя афіцэры | Малодшыя афіцэры | ||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Індыйскае званьне | Marshal of the Indian Air Force | Air Chief Marshal | Air Marshal | Air Vice-Marshal | Air Commodore | Group Captain | Wing Commander | Squadron Leader | Flight Lieutenant | Flying Officer | Pilot Officer |
| Савецкая адпаведнасьць |
Маршал ВПС Індыі | Генэрал войска | Генэрал-палкоўнік | Генэрал-лейтэнант | Генэрал-маёр | Палкоўнік | Падпалкоўнік | Маёр | Капітан | Лейтэнант | Малодшы лейтэнант |
Сэржанты і cалдаты [рэдагаваць]
| Катэгорыі | Подафіцэры | Сяржанты | Салдаты | ||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Індыйскае званьне | Master Warrant Officer | Warrant Officer | Junior Warrant Officer | Sergeant | Corporal | Leading Aircraftman | Aircraftman |
| Савецкая адпаведнасьць |
Старэйшы прапаршчык | Прапаршчык | Старшына | Сэржант | Малодшы сяржант | Яфрэйтар | Радавы |
Галерэя [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Marshal of the Indian Air Force
- ^ The aircraft in service at Indian Air Force
- ^ MiG-27 crashes, ninth IAF mishap in '09
- ^ Падрабязьней глядзіце Сьпіс стратаў вайсковай авіяцыі Індыі ў 2009 годзе.
- ^ а б Indian Air Force lost half of MiG fighter jets in deadly crashes 5.5.2012
- ^ Aviation Week & Space Technology, 2009 World Military Aircraft Inventory, India
- ^ Lenta.ru: Зброя: Індыя сьпіша зьнішчальнікі МИГ-21 да 2018 году
- ^ Lenta.ru: Зброя: Індыя спіша большасць МИГ-27 да 2015 году
- ^ Lenta.ru: Зброя: Індыя спіша большасць МІГ-27 да 2015 году
- ^ РСК «МІГ» паспяхова выконвае кантракт па мадэрнізацыі знішчальнікаў МІГ-29 ВПС Індыі
- ^ Lenta.ru: Зброя: Украіна перадала Індыі пяць мадэрнізаваных транспартнікаў Ан-32
- ^ http://armstass.su/?page=article&aid=99623&cid=%0A25