Валагодзкая вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Валагодзкая вобласьць Вологодская область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Статус | вобласьць |
| Уваходзіць у | Паўночна-Заходняя федэральная акруга Паўночная эканамічная акруга |
| Адміністрацыйны цэнтар | Волагда |
| Улучае | 26 раёнаў |
| Найбольшы горад | Волагда |
| Іншыя буйныя гарады | Чарапавец, Вялікі Усьцюг |
| Дата ўтварэньня | 23 верасьня 1937 |
| Губэрнатар | Алег Куўшыннікаў |
| Афіцыйныя мовы | расейская мова |
| Насельніцтва (2010) |
1 202 294 (43-е месца) |
| Шчыльнасьць | 8,32 чал./км² |
| Нацыянальны склад | расейцы 96,56%, украінцы 0,97%, беларусы 0,39%, азэрбайджанцы 0,21 % |
| Плошча | 144 527 км² (26-е месца) |
| Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшая кропка · найніжэйшая кропка |
200 м 150 м |
| Месцазнаходжаньне Валагодзкай вобласьці | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +4 |
| Код аўтам. нумароў | 35 |
| Афіцыйны сайт | |
Валагодзкая вобласьць — суб’ект Расеі, разьмешчаны на паўночным захадзе эўрапейскай часткі краіны. Створана 23 верасьня 1937 году. Насельніцтва — 1 269 000 чалавек. Адміністрацыйны цэнтар — горад Волагда (насельніцтва — 301 600 чалавек, 2010 год). Найбуйнейшы горад — Чарапавец (насельніцтва — 311 103 чалавек, 2011 год), у якім разьмешчаны буйны завод па вытворчасьці сталі аб’яднаньня «Паўночная сталь» (па-расейску: Северсталь).
Зьмест |
Гісторыя[рэдагаваць]
Да 15 стагодзьдзя заходнія раёны Валагодзкай вобласьці ўваходзілі ў склад Наўгародзскай зямлі, цэнтральныя ды ўсходнія — у склад Растоўскага княства. Пасьля ўвайшлі ў склад Маскоўскага княства. У 1708 годзе тэрыторыя ўвайшла ў склад Архангелагародзскай губерні ды Інгермландзкай губерні, а з 1727 году заходняя частка ўвайшла ў склад Наўгародзкай губерні. У 1780 годзе Валагодзкая, Вялікаўсьцюская ды Архангельская правінцыі Архангелагародзкай губерні былі выдзеленая ў Валагодзкае намесьніцтва, а ў 1796 годзе на паўднёва-ўсходняй частцы намесніцтва ўтвораная Валагодзкая губерня. Пасьля хадатайніцтва паўночных паветаў Наўгарддзкай губерні ў чэрвені 1918 году з Ціхвінскага, Усьцюскага, Чарапавецкага, Карылаўскага ды Белазерскага паветаў Наўгародзкай губерні была ўтвораная Чарапавецкая губерня з цэнтрам ц Чарапаўцы, а з Вялікаўсьцюскага, Нікольскага, Сольвычагодзкага, Усць-Сысольскага ды Яранскага паветаў Валагодзкай губерні — Паўночна-Дзьвінская губерня з цэнтром у Вялікім Усьцюгу. 18 красавіка 1924 году ў складзе Паўночна-Дзьвінскай губерні былі ўтвораныя першыя раёны вобласьці: Вялікаўсьцюскі, Верхне-Тоемскі, Вохамскі, Енангскі, Кічменгска-Гарадзецкі, Нікольскі, Нюксенскі, Расляцінскі, Усць-Аляксееўскі, Чараўкоўскі. 27 лютага 1928 году былі скасаваныя Усць-Аляксееўскі (далучаны да Вялікаўсьцюскага) ды Енангскі (далучаны да Кічменгска-Гарадзецкага) раёны, а Нюксенскі раён перайменаваны ў Сухонскі. Вобласьць утвораная 23 верасьня 1937 году пастановай Цэнтральнага выканаўчага камітэта СССР пра разьдзяленьне Паўночнай вобласьці на Валагодзкую ды Архангельскую.
Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць]
1 студзеня 2006 году ў адпаведнасьці з Фэдэральным законам № 131 «Аб агульных прынцыпах арганізацыі мясцовага самакіраваньня ў Расейскай Фэдэрацыі» на тэрыторыі Валагодзкай вобласьці ўтвораныя 372 муніцыпальныя утварэнні:
- 26 муніцыпальных раёнаў
- 2 гарадзкія округі (Волагда ды Чарапавец)
- 22 гарадзкія паселішчы
- 322 сельскія паселішчы
Муніцыпальныя раёны[рэдагаваць]
- Бабаеўскі раён
- Бабушкінскі раён
- Белазерскі раён
- Вашкінскі раён
- Вялікаўсьцюскі раён
- Верхаваскі раён
- Важагодзкі раён
- Валагодзкі раён
- Выцегорскі раён
- Гразавецкі раён
- Кадуйскі раён
- Кірылаўскі раён
- Кічменгска-Гарадзецкі раён
- Міжрэчанскі раён
- Нікольскі раён
- Нюксенскі раён
- Сакольскі раён
- Сямжанскі раён
- Тарногскі раён
- Тотамскі раён
- Усць-Кубінскі раён
- Усцюжанскі раён
- Хароўскі раён
- Чагадошчанскі раён
- Чарапавецкі раён
- Шэкснінскі раён
Геаграфія[рэдагаваць]
У вобласьці знаходзіцца частка Андамскага ўзвышша.
Глядзі таксама[рэдагаваць]
|
||||||||||||||||||||||||||||