Валгаградзкая вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Валгаградзкая вобласьць Волгоградская область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Статус | вобласьць |
| Уваходзіць у | Паўднёвая фэдэральная акруга Паволскі эканамічны раён |
| Адміністрацыйны цэнтар | Валгаград |
| Дата ўтварэньня | 5 сьнежня 1936 |
| Губэрнатар | Анатоль Броўка |
| Насельніцтва (2010) |
2 611 156[1] (19-е месца) |
| Шчыльнасьць | 23,1 чал./км² |
| Плошча | 112 877 км² (31-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Валгаградзкай вобласьці | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +4 |
| Код аўтам. нумароў | 34, 134 |
Валгагра́дзкая во́бласьць (па-расейску: Волгогра́дская о́бласть) — вобласьць на паўднёва-ўсходзе Ўсходне-Эйрапейскай раўніны, месьціцца на поўдні Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Валгаград. Вобласьць уваходзіць у Паўднёвую фэдэральную акругу, мяжуе з Саратаўскай, Растоўскай, Астраханскай, Варонескай абласьцямі, а таксама з рэспублікамі Калмыкія й Казахстанам. Створана як вобласьць РСФСР 5 сьнежня 1936 года пад назовам Сталінградзкая вобласьць, сваю сёньняшнюю назву мае з 1961 году.
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфія
Валгаградзкая вобласьць мае выгаднае геаграфічнае становішча, зьяўляючыся галоўнымі варотамі на поўдзень Расеі з выхадам на Іран, Ірак, Каўказ, Украіну й Казахстан. У зваротным кірунку на цэнтральную Расею й Паволжжа. Таксама ў вобласьці злучаюцца праз Волга-Данскі канал дзьве найважнейшыя ракі эўрапейскай часткі Расеі, Волга й Дон. Зь ягонай дапамогай можна выйсьці на наступныя мора: Касьпійскае, Белае, Балтыйскае, Чорнае й Азоўскае.
Вобласьць займае плошчу ў 112,9 тыс. км² (78% складаюць землі сельскагаспадарчага прызначэньня).
[рэдагаваць] Карысныя выкапні
Валгаградзкая вобласьць валодае высокім патэнцыялам прыродных рэсурсаў для разьвіцьця мінэральна-сыравіннай базы на аснове сканцэнтраваных у нетрах разнастайных карысных выкапняў, як то нафта, газ, калійныя, магніевыя, натрыевыя солі, фасфарыты, фармовачныя пяскі, карбанатныя пароды й пяшчаньнікі для вытворчасьці друзу й бутавага каменя, пяскі й гліны рознага прызначэньня, жалезныя руды, каляровыя й рэдкія мэталы. У вобласьці маюцца значныя запасы падземных вод, у тым ліку мінэральных.
[рэдагаваць] Гідраграфія
Па тэрыторыі Валгаградзкай вобласьці працякае каля 200 рэкаў рознай велічыні. Яны ставяцца да басэйнаў Азоўскага й Касьпійскага мораў.
[рэдагаваць] Гісторыя
Вобласьць была створана 5 сьнежня 1936 года ў Сталінградзкага края, сваю сучасную назву атрымала 10 лістапада 1961 году.
У канцы 2010 году шэраг экспэртаў заявілі аб рэальнай магчымасьці зьліцьця Валгаградзкай і Астраханскай абласьцей у адзіны Ніжне-Волскі край. Пры гэтым стаўка робіцца на Астраханскую вобласьць, ейны патэнцыял і рэгіянальную эліту[2].
[рэдагаваць] Насельніцтва
Насельніцтва вобласьці па выніках Усерасейскай перапісу насельніцтва 2010 году складае 2 611 156 чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва — 23,1 чал/км².
Самай бойноў нацыянальнай групай зьяўляюцца расейцы (88,1%), на другім месцы пасьля іх месьцяцца ўкраінцы (2,07%), трэцяя й чацьвёртая па колькасьці нацыянальная група ёсьць казахі (1,66%) й татары (1,05%) адпаведна. Беларусы пражываюць у вобласьці ў колькасьці 12 232 чалавек паводле дадзеных на 2002 год, што складала 0,45% ад усяго насельніцтва.
[рэдагаваць] Эканоміка
Валгаградзкая вобласць ёсьць адзін з найбольш эканамічна разьвітых рэгіёнаў Расеі са збалянсаванай структурай гаспадаркі. Шматгаліновая сельская гаспадарка спалучаецца з разнастайнай прамысловасьцю, запасамі нафты й газу. Па тэрыторыі вобласьці працякаюць дзьве найбуйнейшыя суднаходныя рэкі, злучаныя Волга-Данскім каналам. На тэрыторыі вобласьці разьмешчана Волская ГЭС[3]. [17]
[рэдагаваць] Прамысловасьць
Асноўныя галіны прамысловасьці вобласьці складаюць машынабудаваньне й мэталаапрацоўка, паліўная, нафтаперапрацоўчая, хімічная, нафтахімічная прамысловасьці, чорная й каляровая мэталюргія. У вобласьці добра разьвіта вытворчасьць будматэрыялаў, а таксама тэкстыльная, дрэваапрацоўчая, харчовая прамысловасьць.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Предварительные итоги Всероссийской переписи населения 2010 года.
- ^ Андрей Серенко. «Нижневолжское укрупнение». Независимая газета.
- ^ Валгаградзкая вобласьць. raexpert.ru
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Валгаградзкая вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Паўднёвая фэдэральная акруга Расеі | ||
|---|---|---|
|
Рэспубліка Адыгея · Рэспубліка Калмыкія · Краснадарскі край · Астраханская вобласьць · Валгаградзкая вобласьць · Растоўская вобласьць
|
||
|
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Расеі |
||
|---|---|---|
| Рэспублікі: | ||
| Краі: |
Алтайскі · Забайкальскі · Камчацкі · Краснадарскі · Краснаярскі · Пермскі · Прыморскі · Стаўрапольскі · Хабараўскі
|
|
| Вобласьці: |
Амурская · Арлоўская · Архангельская · Арэнбурская · Астраханская · Белгародзкая · Бранская · Валагодзкая · Валгаградзкая · Варонеская · Іванаўская · Іркуцкая · Калінінградзкая · Калуская · Кастрамская · Кемераўская · Кіраўская · Курганская · Курская · Ленінградзкая · Ліпецкая · Магаданская · Маскоўская · Мурманская · Новасыбірская · Наўгародзкая · Ніжагародзкая · Омская · Пензенская · Пскоўская · Растоўская · Разанская · Самарская · Саратаўская · Сахалінская · Смаленская · Сьвярдлоўская · Тамбоўская · Томская · Тульская · Цьвярская · Цюменская · Уладзімерская · Ульянаўская · Чалябінская · Яраслаўская
|
|
| Гарады фэдэральнай значнасьці: | ||
| Аўтаномная вобласьць: | ||
| Аўтаномныя акругі: | ||
| Фэдэральныя акругі | ||