Валеры Вакульчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вакульчык (неадназначнасьць).
Валеры Вакульчык
Дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі
3 верасьня 2020 — 29 кастрычніка 2020
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Раман Галоўчанка
Папярэднік: Андрэй Раўкоў
Старшыня КДБ РБ
16 лістапада 2012 — 3 верасьня 2020
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Вадзім Зайцаў
Наступнік: Іван Тэртэль
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 19 чэрвеня 1964 (59 гадоў)
вёска Радастава, Дарагічынскі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Бацька: Павал Вакульчык
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)

Вале́ры Па́ўлавіч Ваку́льчык (нар. 19 чэрвеня 1964 году, Берасьцейская вобласьць) — беларускі вайсковы й дзяржаўны дзяяч, памочнік Аляксандра Лукашэнкі па Берасьцейскай вобласьці з 2020 году.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў вёсцы Радастава (Дарагічынскі раён, Берасьцейская вобласьць), дзе яго бацька Павал быў старшынёю калгасу[1].

Скончыў Харкаўскую гвардзейскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню, Вышэйшыя курсы ваеннай контрвыведкі КДБ СССР, Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. У 1985—1991 гадах праходзіў вайсковую службу ва ўзброеных сілах, у 1991—2008 — у органах дзяржаўнай бясьпекі. З 2008 году быў начальнікам апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце, з кастрычніка 2011 году — старшыня Сьледчага камітэту.

16 лістапада 2012 году прызначаны кіраўніком КДБ РБ[2]. 3 верасьня 2020 прызначаны дзяржаўным сакратаром Савету бясьпекі. 29 кастрычніка пераведзены на пасаду памочніка Лукашэнкі па Берасьцейскай вобласьці[3]. 12 студзеня 2014 году ўзнагароджаны Ордэн Айчыны 3-й ступені «за ўзорнае выкананьне вайсовага абавязку, службовых абавязкаў, высокі прафэсіяналізм і ўмацаваньне абараназдольнасьці дзяржавы»[4].

Міжнародныя санкцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

31 жніўня 2020 году Вакульчык быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэньне мірных пратэстаў»[5].

2 кастрычніка 2020 году было аб’яўлена, што Вакульчык трапіў у Чорны сьпіс Эўразьвязу[6]. Акрамя таго, Вакульчыка ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[7][8], Канада[9], Швайцарыя[10][11]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[12].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Зьміцер Панкавец (16 лістапада 2012) Валеры Вакульчык — зямляк Натальлі Радзінай. Наша НіваПраверана 19 лістапада 2012 г.
  2. ^ Лукашэнка прызначыў Вакульчыка ў КДБ, а Латушку — у Францыю (недаступная спасылка)
  3. ^ У Вакульчыка новая пасада. Былы старшыня КДБ стаў памочнікам Лукашэнкі па Берасьцейшчыне // Радыё «Свабода», 29 кастрычніка 2020 г.
  4. ^ Майстэрства быць шчасьлівым // Зьвязда : газэта. — 14 студзеня 2014. — № 5 (27615). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
  5. ^ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. Поўны сьпіс. Радыё Свабода (2020-08-31). Праверана 2021-09-18 г.
  6. ^ 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс. Радыё Свабода (2020-10-02). Праверана 2021-09-13 г.
  7. ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
  8. ^ UK sanctions Belarus leader Lukashenko (анг.). ReutersПраверана 2021-07-24 г. Архіўная копія ад 2021-07-24 г.
  9. ^ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2015-10-19). Праверана 2021-06-29 г.
  10. ^ Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (анг.). Swissinfo (2020-10-13). Праверана 2021-09-13 г.
  11. ^ SECO: Ordinance on measures against Belarus (анг.). Staatssekretariat für Wirtschaft (2020-10-13). Праверана 2020-09-13 г.
  12. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2020-11-20). Праверана 2021-09-13 г.