Валеры Залатухін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валеры Залатухін
Вале́рий Серге́евич Золоту́хин
Імя пры нараджэньні Вале́рий Серге́евич Золоту́хин
Дата нараджэньня 21 чэрвеня 1941
Месца нараджэньня Сьцяг СССР в. Хуткі Выток, Алтайскі край, СССР
Дата сьмерці 30 сакавіка 2013 (71 год)
Месца сьмерці Сьцяг Расеі Масква, Расея
Прычына сьмерці рак мозгу[d]
Грамадзянства Сьцяг Расеі Расея
Месца вучобы
Занятак актор
Месца працы
Гады дзейнасьці 1963—2013
Узнагароды
IMDb ID nm0957749

Валеры Залатухін (21 чэрвеня 1941, в. Хуткі Выток, Алтайскі край — 30 сакавіка 2013, Масква) — савецкі і расейскі актор тэатра і кіно, народны артыст РСФСР. З кастрычніка 2011 па сакавік 2013 году быў мастацкім кіраўніком Тэатру на Таганцы.

Ад 1964 г. працаваў акторам Тэатра на Таганцы ў Маскве. Дэбютаваў у кінафільме Уладзімера Назарава «Пакет» паводле аповесьці Леаніда Панцялеева пра прыгоды чырвонаармейца Трафімава.

Зьняўся ў такіх фільмах, як «Гаспадар тайгі» (1969ь), «Бумбараш» (1972), «Сказ пра тое, як цар Пётар арапа жаніў» (1976) ды інш.

Аўтар некалькіх кніг успамінаў, у тым ліку пра Ўладзімера Высоцкага[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]