Валерыя Кустава
Вале́рыя Ку́става (вядомая таксама як Валяры́на, нарадзілася 9 кастрычніка, 1986, Менск) — паэт, эсэіст.
Удзельнік міжнародных літаратурных фэстаў у Беларусі, Украіне, Польшчы, Летуве, Славеніі, Туркмэністане, Нямеччыне, Швэцыі. Аўтар шэрагу песень, супрацоўнічае зь беларускімі кампазытарамі, ансамблямі і выканаўцамі. Асобныя творы перакладзеныя на нямецкую, францускую, швэдзкую, ангельскую, летувіскую, грузінскую, славенскую, украінскую, польскую і расейскую мовы. Сама перакладае зь беларускай, расейскай, украінскай, польскай і інш.; аўтар шматлікіх публікацыяў у пэрыёдыцы: «Дзеяслоў», «Новы час», «Arche», «Полымя», «Культура» і інш.;
Вершы Валярыны вельмі розныя: ад філязофска-сур’ёзных да правакацыйна-хуліганскіх[1].
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Навучалася ў ДМШ №9, скончыла ДМШ №19 па клясе скрыпкі і фартэпіяна. Навучалася ў Ліцэі з тэатральным ухілам №136, скончыла беларускамоўную клясу СШ №211 (2002). Наведвала Беларускі Калегіюм — аддзяленьне «філязофія/літаратура» (2003), скончыла Польскі Інстытут у Менску (2003), БДУКіМ (2007, дыплём з адзнакай, спэцыяльнасьць «Літаратурная работа», спэцыялізацыя — кінадраматургія), магістратуру БДАМ (2008, спэцыяльнасьць «Мастацтвазнаўства», спэцыялізацыя — кінатэлемастацтва, — мае ступень магістра мастацтвазнаўства). Працавала рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (2008—2009). Скончыла аспірантуру БДАМ (2011, спэцыяльнасьць "Мастацтвазнаўства", спэцыялізацыяі — кіна-, тэле- і іншыя віды экранных мастацтваў.
[рэдагаваць] Творчасьць
Cама таго ня ведаючы, паставіла тры рэкорды ў гісторыі беларускай літаратуры:
- Першая нізка вершаў з прадмовай Алеся Разанава выйшла ў 6 гадоў у часопісе «Бярозка» (№9—10, 1992);
- Першы зборнік паэзіі «Кроў Сусьвету», з прадмовай В.Жуковіча быў надрукаваны, калі аўтарцы яшчэ ня споўнілася 12 гадоў;
- Сэкцыю паэзіі СБП прайшла ў 16 гадоў.
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру.
[рэдагаваць] Бібліяграфія
- Кроў Сусьвету: вершы; Прадм. В.Жуковіча. — Мн.: Маст. літ., 1996. — с. 175.
- Каб неба сагрэць…: вершы; Прадм. Р.Барадуліна. — Мн.: Маст.літ., 2004. — 87 с.
- Тамсама: вершы. — Мн.: Маст. літ., 2006. — с. 150.
[рэдагаваць] Узнагароды
- Стыпэндыят спэцыяльнага фонду Прэзыдэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі (1997) за кнігу «Кроў Сусьвету»;
- Дыплямант ІІ форума творчай моладзі «ХХІ стагодзьдзе — музыка надзеі» (1997);
- Ляўрэат Міжнароднага конкурсу вершаваных твораў, які праводзіўся пад эгідай ЮНЭСКА ў Парыжы (2000);
- Стыпэндыят Дзяржаўнай стыпэндыі дзеячам культуры і мастацтва, творчай моладзі РБ (2001);
- Ляўрэат cтыпендыі імя Кандрата Крапівы (2003—2004);
- Стыпэндыят Балтыйскага цэнтру пісьменьнікаў і перакладнікаў у Швэцыі (2009);
- Ляўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» у намінацыі «Паэзія» за 2009 год;
- Удзельнік Літаратурнага калёквіюму ў Бэрліне, Нямеччына (2010)
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Валерыя Кустава. Асабісты блог на Livejournal
- В.Жуковіч. Урыўку з прадмовы да кнігі «Кроў Сусьвету», асобныя вершы, 1996
- Валярына на Камунікаце, 2009
- М.Южык «Мы будзем» (да творчага партрэта Валярыны Куставай), 2010
- Эсэ «У абліччы адчаю» (Штрыхі да партрэту паэта Анатоля Сыса) у «Дзеяслове» №36
- Нізка вершаў «Калыханка для Бога» у «Дзеяслове» №40, 2009
- Эсэ «Сны мае — Готланд» у «Новым часе» ад 31-01-2010
- Эсэ да 110-годдзя Ул. Жылкі «VIVERE MEMENTO! (памятай пра жыццё!)» у «Новым часе» ад 02-05-2010