Валерыя Навадворская
| Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| Валерыя Навадворская | |
Валерыя Навадворская |
|
| Асабістыя зьвесткі: | |
|---|---|
| Нарадзілася: | 17 траўня 1950 (63 гады) Баранавічы, БССР |
| Партыя: | Дэмакратычны зьвяз |
Вале́рыя Ільлі́нічна Навадво́рская (нарадзілася 17 траўня 1950, Баранавічы, БССР) — расейская палітычная дзяячка, дысыдэнт, журналіст, заснавальнік і старшыня ультра-лібэральнай партыі «Дэмакратычны зьвяз» (Старшыня ЦКС ДЗ). Калумніст часопіса The New Times.
Зьмест |
Біяграфія[рэдагаваць]
Нарадзілася ў горадзе Баранавічы (БССР)[1].
Прадзед Валерыі Навадворскай быў прафэсійным рэвалюцыянэрам, арганізаваў першую сацыял-дэмакратычную друкарню ў Смаленску.[2] Дзед нарадзіўся ў сыбірскім астрозе, ваяваў у Першым Конным войскі Сямёна Будзёнага.[2]
У дзяцінстве Навадворская моцна хварэла астмай, шмат лячылася ў санаторыях.
У 1968 годзе скончыла сярэднюю школу. Затым вучылася ў інстытуце замежных моваў ім. Морыса Торэза (францускае аддзяленьне) па спэцыяльнасьці «перакладнік і пэдагог».[1]
Годам пазьней арганізавала падпольную студэнцкую групу, у якой абмяркоўвалася неабходнасьць зьвяржэньня камуністычнага рэжыму шляхам узброенага паўстаньня.[1][3]
У сьнежні 1969 году арыштаваная КДБ па абвінавачваньні ў антысавецкай агітацыі і прапагандзе (арт. 70 УК РСФСР) за распаўсюджваньне ўлётак з крытыкай уводу савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну (асуджаная не была).
З чэрвеня 1970 па лютым 1972 знаходзілася на прымусовым лячэньні ў спэцлякарнях з дыягназам «шызафрэнія, паранаідальнае разьвіцьцё асобы».[1]
У 1972 годзе ўдзельнічала ў тыражаваньні і распаўсюджваньні самвыду.[1]
- З 1973 па 1975 год — працавала пэдагогам у дзіцячым санаторыі.[1]
- З 1975 па 1990 год — працавала перакладніцай мэдыцынскай літаратуры 2-га Маскоўскага мэдыцынскага інстытута.[1]
- З 1977 па 1978 год — прадпрымала спробы стварыць падпольную палітычную партыю для барацьбы з КПСС.[1]
- У 1977 годзе скончыла вячэрні факультэт замежных моваў Маскоўскага абласнога пэдагагічнага інстытута ім. Крупскай.[1]
- 28 кастрычніка 1978 году — адна з заснавальнікаў «Вольнага міжпрафэсійнага аб'яднаньня працаўнікоў» (ВМАП).[1] Падвяргалася неаднаразовым і сыстэматычным перасьледам улад: зьмяшчалася ў псыхіятрычныя лякарні, сыстэматычна выклікалася на допыты па справах сяброў ВМАП, у яе на кватэры праводзіліся пяротрусы.[1]
- У 1978, 1985, 1986 гадах — Навадворскую судзілі за дысыдэнцкую дзейнасьць.[1]
- З 1984 па 1986 — зьблізілася з сябрамі пацыфістской групы «Давер».
- З 1987 па травень 1991 была арганізатарам несанкцыянаваных уладамі антысавецкіх мітынгаў і дэманстрацый у Маскве, завошта затрымоўвалася міліцыяй і падвяргалася адміністрацыйным арыштам у агульнай колькасьці 17 раз.
- 1988 год — адна з удзельніц стварэньня партыі «Дэмакратычны Зьвяз» (ДЗ).[1]
- У верасьні 1990 году — вінавацілася ў публічнай абразе гонару і вартасьці прэзыдэнта СССР і ў абразе дзяржаўнага сьцягу.
- У траўні 1991, студзені і жніўні 1995 году супраць Навадворскай узбуджаліся крымінальныя справы, спыненыя за адсутнасьцю складу злачынства.
- Лета 1992 году — прэзыдэнт Грузіі Зьвіяд Гамсахурдзія падаў Навадворскай грузінскае грамадзянства (адначасова прызначыўшы яе сваім дараднікам па правах чалавека).
- У канцы 1992 году — Навадворская і частка сяброў ДЗ стварылі арганізацыю «Дэмакратычны зьвяз Расеі» (ДЗР).
- У верасьні 1993 году — пасьля ўказу прэзыдэнта Барыса Ельцына аб роспуску Вярхоўнай Рады РФ была адной зь першых, хто падтрымаў гэты ўказ. Арганізоўвала мітынгі ў падтрымку прэзыдэнта.
- У кастрычніку 1993 году — удзельнічала ва ўстаноўчым зьезьдзе блёка «Выбар Расеі». Зьбіралася балятавацца ў г. Іванава, але не пасьпела сабраць неабходны лік подпісаў.
- 19 сакавіка 1994 году — Краснапрэсьненская пракуратура пачала праверку дзейнасьці Валерыі Навадворскай па артыкулах 71 і 74 УК РФ (прапаганда грамадзянскай вайны і распальваньне міжнацыянальнай розьні).
- У чэрвені 1994 году — удзельнічала ва ўстаноўчым зьезьдзе партыі «Дэмакратычны Выбар Расеі».
- 27 студзеня 1995 году — Генэральнай пракуратурай РФ было ўзбуджанае крымінальная справа (N229120) з-за артыкулаў Навадворскай, апублікаваных у газэце «Новы погляд». 8 жніўня 1995 г. пракуратурай Цэнтральнай акругі Масквы справа была спынена за адсутнасьцю ў яе дзеяньнях складу злачынства.
- 14 жніўня 1995 году — Маскоўская гарадзкая пракуратура ўзбудзіла чарговую крымінальную справу супраць Навадворскай. Падставай паслужыла ўлётка напісаная Навадворскай да пікету ДЗР 8 красавіка. Справа было перададзена ў Астанкінскую пракуратуру, якая не знайшла ва ўлётцы складу злачынства.
- У сьнежні 1995 году — на выбарах у Дзярждуму Расеі другога скліканьня Навадворская ўвайшла ў выбарчы сьпіс Партыі эканамічнай свабоды. Акрамя гэтага, Навадворская зарэгістравалася ў аднамандатнай акрузе № 192 г. Масквы. Выбары прайграла.
- 11 сакавіка 1996 году — Маскоўская гарадзкая пракуратура адмяніла рашэньне пракуратуры Цэнтральнай акругі Масквы ад 8 жніўня 1995 г. аб спыненьні справы (N229120) у стаўленьні Навадворскай. Справа была накіраваная для паўторнага расьсьледаваньня ў пракуратуру Паўночна-Ўсходняй акругі Масквы.
- 10 красавіка 1996 году — Валерыі Навадворскай было прад'яўлена абвінавачваньне па артыкуле 74, часткі 1-й (наўмысныя дзеяньні, накіраваныя на распальваньне нацыянальнай розьні). Перад выбарамі прэзыдэнта РФ падтрымлівала кандыдатуру Рыгора Яўлінскага. Пасьля першага тура выбараў, разам з Дэмакратычным зьвязам Расеі, прапанавала лідэру «Яблыка» «неадкладна і без усякіх умоў аддаць галасы сваіх прыхільнікаў Барысу Ельцыну».
- 22 кастрычніка 1996 году — Маскоўскі гарадзкі суд адправіў на дасьледаваньне справу N229120 у стаўленьні Валерыі Навадворскай.
- Памагаты дэпутата Канстантына Баравога ў Дзяржаўнай Думе Расеі другога скліканьня (1995—1999).
У цяперашні час займаецца журналісцкай і асьветніцкай дзейнасьцю. Аўтар кніг «Над прорвай у хлусьні», «Мой Карфаген абавязаны быць разбураны» (курс лекцый, прачытаны некалькі разоў у РГГУ у Юрыя Афанасьева), «Па тым боку адчаю».
Вольна валодае ангельскай і францускай мовамі. Чытае на лацінскай, нямецкай, старажытнагрэцкай, італьянскай мовах.
У цяперашні час жыве ў Маскве.
Погляды[рэдагаваць]
Цікавыя факты[рэдагаваць]
Крытыка[рэдагаваць]
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м Валерыя Навадворская на сайце viperson.ru(рас.)
- ^ а б С пеной у рта(рас.) // Незалежная газэта, 28 чэрвеня 2001
- ^ Валерыя Навадворская — біяграфія на сайце 24news.ru
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Валерыя Навадворская — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Аб Валерыі Навадворскай[рэдагаваць]
- Афіцыйная біяграфія Валерыі Навадворскай(рас.)
- Падрабязная біяграфія(рас.)
- Біяграфія Навадворскай на сайце www.sem40.ru(рас.)
- Крытыка Навадворскай і праваабарончага руху(рас.)
- Старонка папулярнага расейскага блога dirty.ru, прысьвечаная Валерыі Навадворскай(рас.)