Валеры Грамыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валеры Грамыка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 студзеня 1997(1997-01-23)[1][2] (27 гадоў)
Рост 177 см
Вага 70 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2017 Менск 65 (4)
2018—2019 Шахцёр Салігорск 19 (4)
2020—2021 Арсэнал Тула 19 (0)
2021 БАТЭ 8 (2)
2022—2023 БАТЭ 44 (13)
2023 Тарпэда Масква 10 (0)
Зборныя
2015 Беларусь (да 19)[d] 3 (1)
2015—2018 Беларусь (да 21) 16 (1)
2019—4 Беларусь 15 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
26 сакавіка 2024.

Валеры Грамыка (нарадзіўся 23 студзеня 1997 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца маскавіцкага «Тарпэда» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец футбольнага клюбу «Менск», улетку 2014 году пачаў выступаць за клюбны дубль. Хутка замацаваўся ў рэзэрвовым складзе, і ўжо ў міжсэзоньні 2014—2015 гадоў трэнаваўся разам з асноўнай камандай, езьдзіў зь ёй на турэцкія перадсэзонныя зборы. 11 траўня 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на зьмену на 78-й хвіліне матчу супраць менскага «Дынама» (0:3). У далейшым стаў трывала зьяўляцца ў асноўнай камандзе, переважна выходзячы на замену. 28 чэрвеня 2015 году забіў свой першы гол у Найвышэйшай лізе, якім завяршыў разгром мікашэвіцкага «Граніта» (5:0). У сэзоне 2017 году здолеў замацавацца ў першай адзінаццатцы на пазыцыі атакуючага паўабаронцы, толькі ў чэрвені і ліпені не гуляў праз траўмы.

У лютым 2018 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр», падпісаўшы двухгадовы кантракт[4]. Пачынаў сэзон 2018 году ў дублі салігорскага клюбу, зь ліпеня стаў трывала прыцягвацца да асноўнага складу, дзе пераважна выходзіў на замену альбо часам зьяўляўся на пляцоўцы ў стартавым складзе. У пачатку сэзону 2019 году ўжо стаў адным з асноўных гульцоў салігорцаў. У ліпені 2019 году праз адмову падаўжаць кантракт з клюбам быў адхілены ад асноўнага складу і да сканчэньня году трэнаваўся індывідуальна, не выходзячы на поле.

У студзені 2020 году склаў 3,5-гадовую ўгоду з тульскім «Арсэналам»[5]. У складзе клюбу пераважна выходзіў на замену або заставаўся на лаве запасных. У чэрвені 2021 году быў аддадзены ў арэнду ў барысаўскі БАТЭ[6]. Ліпень і жнівень прапусьціў праз пашкоджаньні, але зь верасня замацаваўся ў стартавым складзе барысаўскай каманды. У лістападзе 2021 году стала вядома, што паўабаронца па заканчэньні арэнды вяртаецца ў «Арсэнал»[7].

У лютым 2022 году на правах свабоднага агента падпісаў паўнавартасны кантракт з БАТЭ[8]. У сэзоне 2022 годк быў адным з асноўных футбалістаў каманды. У пачатку 2023 году не трэнаваўся з барысаўчанамі, разглядаючы іншыя варыянты кар’еры, а ў лютым вярнуўся і склаў новае пагадненьне з клюбам[9].

У верасьні 2023 году далучыўся да маскавіцкага «Тарпэда», склаўшы трохгадовы кантракт[10][11].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увосень 2015 году выступаў за зборную Беларусі (да 19) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы, дзе ўлучыў гол у браму зборнай Сан-Марына. 15 красавіка 2015 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы зь юніёрскай зборнай Украіны. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 8 чэрвеня 2019 году ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату Эўропы 2020 году супраць зборнай Нямеччыны.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Менск 2015 Найвышэйшая ліга 19 1
2016 Найвышэйшая ліга 23 0
2017 Найвышэйшая ліга 23 3
Шахцёр Салігорск 2018 Найвышэйшая ліга 9 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]