Валеры Маракоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з «Валер Маракоў»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Валеры Маракоў
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы: В.АрмакА. Мардвілкам); В.Армар (з А. Мардвілкам); В. Бор; Крыптанімы: С.Ш., В.М. (са С. Шушкевічам)
Нарадзіўся: 27 сакавіка 1909
Козырава Менскага павету, Расейская імпэрыя
Памёр: 29 кастрычніка 1937
Менск, БССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: паэт, перакладнік

Валеры Дзьмітрыевіч Маракоў (27 сакавіка [ст. ст. 14 сакавіка] 1909, мяст. Козырава Менскага павету, цяпер у межах Менску29 кастрычніка 1937, Менск, НКУС) — беларускі паэт, перакладнік. Псэўданімы: В.Армак (разам з А. Мардвілкам); В.Армар (з А. Мардвілкам); В. Бор; Крыптанімы: С.Ш., В.М. (са С. Шушкевічам).

Зьмест

[рэдагаваць] Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 27 (14) сакавіка 1909 ў мястэчку Козырава Менскага павету (цяпер у межах Менску). У час 1-й сусьветнай вайны сям’я ў бежанстве ў Мцэнску (Расея) і Ромнах (Украіна).

У 1924 скончыў 4-ю менскую сямігодку і да канца 1925 працаваў мулярам разам з бацькам.

У сьнежні 1925 прызначаны сакратаром рэдакцыі часопісу «Піянер Беларусі». У канцы 1926 пэўны час (на запрашэньне А. Звонака) жыў у Полацку, друкаваўся ў газэце «Чырвоная Полаччына».

У 1927 паступіў у МБПТ, але пасьля двух курсаў адкліканы з вучобы і прызначаны загадчыкам літаратурнага аддзелу газэты «Савецкая Беларусь», дзе працаваў з перапынкам да канца 1930.

У 1931 паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне МВПІ (скончыў у 1934). Адначасова працаваў у часопісе «Чырвоная Беларусь». Чалец СП БССР (з 1934).

У сакавіку 1935 арыштаваны ворганамі бясьпекі. Пасьля 3 месяцаў знаходжаньня ва ўнутранай турме НКВД вызвалены. Паўторна арыштаваны 6 лістапада 1936. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28 кастрычніка 1937 як «чалец контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да вышэйшай меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці. Расстраляны 29 кастрычніка 1937 разам з 22 іншымі беларускімі літаратарамі.

Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 23 красавіка 1957. Асабовая справа № 10234-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

[рэдагаваць] Творчасьць

Дэбютаваў вершамі ў чэрвені 1925 (газэты «Чырвоная змена», «Малады араты» і інш.).

Аўтар зборнікаў паэзіі «Пялёсткі» (1926), «На залатым пакосе» (1927), «Вяршыні жаданняў» (1930), «Права на зброю» (1933), «Лірыка» (1959), «Вяршыні жаданняў» (вершы і паэмы, 1989).

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы М. Галоднага, А. Новікава-Прыбоя, П. Тычыны.

[рэдагаваць] Бібліяграфія

  • На залатым пакосе: Вершы. Мн., 1927;
  • Вяршыні жаданняў. Паэзія. Мн., 1930;
  • Права на зброю: Вершы. Мн., 1933;
  • Лірыка. Мн., 1959;
  • Вяршыні жаданняў: Вершы, паэмы. Мн., 1989.;
  • Рабінавая ноч: Выбранае. Вершы, паэмы, проза, публіцыстыка, крытыка, пераклады. Мн., 2003.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А.К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А.Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.
  • Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах