Валер Цапкала

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валер Цапкала
Першы намесьнік Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь
8 жніўня 1994 — 20 студзеня 1997
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Чыгір, Сяргей Лінг
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амэрыкі
24 лютага 1997 — 2 красавіка 2002
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Сяргей Мартынаў
Наступнік: Міхаіл Хвастоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 22 лютага 1965 (59 гадоў)
Горадня
Сужэнец: Вераніка Цапкала
Адукацыя:

Вале́р Вільямавіч Цапка́ла (Цэпкала)[2] (нар. 22 лютага 1965, Горадня, БССР) — беларускі палітык і дыплямат.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 22 лютага 1965 году ў Горадні. Быў адзіным дзіцем у сям’і інжынэраў-хімікаў Віляма і Ніны Цапкалаў, якія былі накіраваныя ў Горадню па размеркаваньні на будаўніцтва азотнага завода, дзе адпрацавалі ўсё жыцьцё. Бацька скончыў Адэскі політэхнічны інстытут, маці — Харкаўскі інжынэрна-эканамічны інстытут.

Вучыўся ў гарадзенскай сярэдняй школе № 14 з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы, захапляўся гісторыяй. У 1982—1984 гадах вучыўся ў Беларускім тэхналягічным інстытуце. У 1984 годзе прызваны ў армію (адтэрміноўка студэнтам у той час была адмененая), праходзіў службу ў элітных ракетных войсках стратэгічнага прызначэньня ў Хмяльніцкім[3].

Пасля службы ў арміі ў 1986 годзе адразу паступіў у Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін, які скончыў з адзнакай у 1991 годзе па спецыяльнасьці «Міжнародныя зносіны». Пасля вучобы застаўся ў аспірантуры гэтага ж інстытуту, у 1992 годзе скончыў яе на «выдатна», выкладаў у МДІМЗ, стаў кандыдатам юрыдычных навук.

З 8 жніўня 1994 году да 20 студзеня 1997 году быў першым намесьнікам Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[4][5].

24 лютага 1997 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амэрыкі й Мэксыцы па сумяшчальніцтве [6], адстаўлены з гэтых пасадаў быў 2 красавіка 2002 году[7].

У 2020 годзе абвясьціў пра пляны балатавацца ў прэзыдэнты Беларусі. Але ня быў зарэгістраваны як кандыдат і быў вымушаны зьехаць зь Беларусі адразу ў Расею, потым ва Ўкраіну і Польшчу.

Цяпер працуе ў Латвіі. Па словах кіраўніка ягонай прэс-службы Аляксея Урбана, ён быў аб’яўлены ў вышук у Расеі і Беларусі «па палітычных матывах»[Крыніца?].

6 студзеня 2021 году Валер Цапкала абвясьціў аб стварэньні Беларускага Дэмакратычнага форуму з мэтай аб’яднаць «усё разумныя сілы ў канстытуцыйных пераўтварэньнях як разумную альтэрнатыву народнай большасьці ў адказ на псэўданацыянальны Усенародны сход»[8].

У кастрычніку 2022 году МУС Беларусі прызнала групу грамадзян, аб'яднаную пад кіраўніцтвам Валера Цапкалы, у тым ліку яго сайты і старонкі ў сацыяльных сетках, экстрэмісцкім фармаваньнем[9][10].

7 красавіка 2023 году Менскі абласны суд завочна прыгаварыў Валерыя Цапкалу да 17 гадоў калёніі[11].

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Жонка — Вераніка Цапкала, беларуская грамадзкая актывістка, палітык.
  • Мае двух сыноў, Пётара й Андрэя.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Кто есть кто в Республике Беларусь (пол.) / пер. B. SiegieńBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 51. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. ^ У пашпарце прозвішча Валерыя Цапкалы запісана як «Цэпкала». Ці гэта правільна?
  3. ^ Валерий Цепкало: Многие проблемы решаются созданием нормальных условий для ведения бизнеса
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 8 августа 1994 г. №31 «О назначении первого заместителя Министра иностранных дел Республики Беларусь»  (рас.)
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 20 января 1997 г. №71 «Об освобождении В. В. Цепкало от должности первого заместителя Министра иностранных дел Республики Беларусь»  (рас.)
  6. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 24 февраля 1997 г. №159 «О назначении В. В. Цепкало Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Соединенных Штатах Америки, Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Мексиканских Соединенных Штатах по совместительству»  (рас.)
  7. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 2 апреля 2002 г. №167 «Об освобождении В. В. Цепкало от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Соединенных Штатах Америки и по совместительству в Мексиканских Соединенных Штатах»  (рас.)
  8. ^ У адказ на Усебеларускі сход Цапкала ініцыяваў Беларускі дэмакратычны форум
  9. ^ МВД Беларуси признало соцсети и проекты политика Валерия Цепкало "экстремистским формированием" (рас.) Праверана 2022-11-06 г.
  10. ^ МВД признало экстремистскими формированиями полк «Пагоня» и Валерия Цепкало
  11. ^ Валерия Цепкало приговорили к 17 годам колонии заочно (рас.) Reform.by

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]